wd wp Пошук:

8-я Круглянская партызанская брыгада

8-я Круглянская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў 1942 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Круглянскага, Шклоўскага, Бялынцкага і Крупскага раёнаў. У красавіку 1943 года брыгада ўвайшла ў ваенна-аператыўную групу пры Магілёўскім падпольным абкаме ВКП(б)Б. 11 жніўня 1943 года брыгада (каля 900 партызан) была пераўтворанана ў Круглянскую ваенна-аператыўную групу. Камандзіру брыгады Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

У маі 1942 года ў Круглянскім раёне сустрэліся і пачалі дзейнічаць разам атрады «Сяргея» (С. Г. Жуніна, пазней 36-ы атрад 8-й партызанскай брыгады і Дз. А. Кулікава (пазней 8-ы партызанскі атрад). 7 чэрвеня 1942 года ў размяшчэнне атрадаў была дэсантавана аператыўная група Заходняга фронту, якая 12 чэрвеня 1942 года аб’яднала атрады «Сяргея», Кулікава, Г. С. Мясніка (пазней 24-ы партызанскі атрад) у так званае «Аб’яднанне атрадаў «Дзядзькі Сашы». 8 кастрычніка яно было перайменавана ў «Аб’яднаныя атрады Барысаўскага аператыўнага цэнтра» («Атрады БАЦ»), у красавіку 1943 ў 8-ю Круглянскую партызанскую брыгаду. У ліпені 1942 года ў брыгаду ўліўся ассобны атрад «Гая» (пазней 30-ы партызанскі атрад), у лістападзе — атрады А. С. Нікітчанкі і П. А. Красякова з брыгады «Чэкіст».

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны наносілі ўдары на чыгунцы МінскОрша, шашы Мінск — Магілёў. У чэрвені 1942 года захапілі і знішчылі эшалон з боепрыпасамі. 28 жніўня 1942 года атрады 36-ы, 8-ы, 24-ы разграмілі чыгуначную станцыю Слаўнае, разбурылі чыгуначнае палатно, спыніўшы рух больш чым на суткі (Слаўненская аперацыя). Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Дзянісавічы Крупскага (29 верасня 1942), Шапялевічы (5 снежня 1942), Марцьянавічы (9 снежня 1942), Цяцерын (14 студзеня 1943) Круглянскага раёнаў і іншыя. Партызаны вырваліся з акружэння падчас карнай аперацыі «Карлсбад», вялі абарончы бой каля вёскі Сомры Крупскага раёна (16 лістапада 1942), баі з карнікамі ў лютым і сакавіку 1943 года. 3 жніўня 1943 года на ўчастку СлаўнаеТрацылава падарвалі больш за 1 тысячу рэек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе