wd wp Пошук:

17-я партызанская брыгада

17-я партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе 4-га батальёна партызанскага палка «Трынаццаць» (у чэрвені 1943 група атрада былой партызанскай брыгады «Звязда» ўвайшла ў полк як 4-ы батальён). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрыбінскага, Чавускага, Прапойскага і Быхаўскага раёнаў. 1 кастрычніка і 2 снежня 1943 года брыгада (457 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

У кастрычніку 1942 — лютым 1943 гадоў партызаны групы атрадаў правялі 16 баёў з немцамі, якія імкнуліся прарвацца ў зону дыслакацыі партызан. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунцы МагілёўКрычаў падарвалі больш за 570 рэек. У кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях з немцамі ў Быхаўскім раёне, потым разгрупіраваліся на асобныя падраздзяленні, якія вялі манеўраныя абарончыя баі. 1 кастрычніка і 2 снежня брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе