wd wp Пошук:

10-я Журавіцкая партызанская брыгада

10-я Журавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года на базе 256-га партызанскага атрада (арганізаваны ў снежні 1942 года). У жніўні 1943 года з брыгады вылучаны атрады для арганізацыі 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Журавіцкага, Буда-Кашалёўскага, Кармянскага, Церахоўскага, Рагачоўскага, Жлобінскага, Чачэрскага раёнаў. Да 6 красавіка 1943 года брыгада ўваходзіла ў склад Клічаўскага аператыўнага цэнтра, потым — партызанскага злучэння Гомельскай вобласці. 28 верасня, 2 кастрычніка (асноўная частка), у снежні 1943 года, 24 лютага і 27 чэрвеня 1944 года (асобныя групы), брыгада (2811 партызан, 8 атрадаў) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны наносілі ўдары на чыгуначным участку ГомельЖлобін. У чэрвені — жніўні 1943 года правялі больш за 50 дыверсій па падрыву нямецкіх эшалонаў. У аперацыі «рэйкавая вайна» на ўчастку СалтанаўкаШарыбаўка падарвалі каля 2 000 рэек. Разграмілі 11 нямецкіх апорных пунктаў, знішчылі 95 аўтамашын, 3 склады. Захапілі 27 кулямётаў, 239 вінтовак і інш. У лютым і красавіку 1943 года вялі баі з карнікамі. У кастрыніку 1943 года каля вёскі Лазоўшчына Кармянскага раёна выбілі немцаў з умацаваных пазіцый і злучыліся з Чырвонай Арміяй.

Памяць

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе