wd wp Пошук:

13-я Касцюковіцкая партызанская брыгада

13-я Касцюковіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў маі 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Прапойскага раёнаў. 29 верасня 1943 года брыгада (1080 партызан, 3 батальёны) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была створана на базе 719-га, 46-га, 718-га атрадаў (са жніўня 1943 года сталі адпаведна 1-ым, 2-ім і 3-ім батальёнамі).

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

Партызаны 20 красавіка — 31 мая 1943 года зрабілі рэйд з Клічаўскага раёна ў Клімавіцкі, фарсіравалі рэкі Друць, Дняпро, Проня, Сож, з боем перайшлі чыгунку БыхаўРагачоў. У чэрвені — верасні 1943 года вялі баі з нямецкай арміяй, абараняючы раён дыслакацыі, праводзілі аперацыі на чыгунцы КлімавічыКасцюковічы і прылеглых грунтовых дарогах. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе