wd wp Пошук:

8-я партызанская брыгада

8-я партызанская брыгада — была створана ў Круглянскім раёне ў снежні 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Ганцавіцкага, Целяханскага, Быценскага, Івацэвіцкага, Косаўскага раёнаў.

Гісторыя

У снежні 1943 — студзені 1944 гадоў зрабіла рэйд у Ганцавіцкі, потым у Косаўскі раёны.

Паводле задачы, пастаўленай аператыўнай група пры ваенным савеце 61-й арміі, брыгада дзейнічала ў тыле войск праціўніка, якія займалі пазіцыі перад часцямі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Наносіла ўдары па варожым камунікацыям, зрывала перавозкі, скоўвала манёўр войск 2-й нямецкай арміі. Метадам дыверсій і засад знішчала жывую сілу праціўніка. Толькі ў красавіку — чэрвені 1944 года партызаны падбілі 71 аўтамашыну ворага, знішчылі 5 мастоў. На чыгуначным участку БаранавічыБрэст падарвалі і пашкодзілі 27 нямецкіх эшалонаў. У ноч на 20 чэрвеня авалодалі чыгуначным участкам каля станцыі Косава-Палескае і падарвалі больш за 750 рэек, бронедрызіну з аховай. 9 — 15 красавіка 1944 года вялі баі з праціўнікам, які імкнуўся ачысціць свае тылы ад партызан. 9 — 17 ліпеня 1944 года брыгада (1146 партызан; 36-ы, 40-ы, 12-ы, 15-ы атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандзіру брыгады Сяргею Георгіевічу Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Уключала атрады:

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе