wd wp Пошук:

Людвік Шпіцнагель

Людвік Шпіцнагель (польск.: Ludwik Spitznagel; псеўд. U.G.W., U.U.W.; 9 студзеня 1807, Вільня, Расійская імперыя — 26 лютага 1827, Сноў, Навагрудскі павет, Расійская імперыя) — польскі паэт эпохі рамантызму, усходазнавец, перакладчык, мовазнавец, сябар Юльюша Славацкага.

Біяграфія

Сям’я і раннія гады

Нарадзіўся ў сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта Фердынанда Шпіцнагеля і Марыі Ферстэр[2]. Пачатковую адукацыю атрымаў пад апекай свайго бацькі і абраных ім выхавальнікаў. Паводле успамінаў А. Адынца, яшчэ не дасягнуў дзесяцігадовага ўзросту, Людвік ужо займаўся перакладамі[3].

Сістэматычнае навучанне пачалося толькі ў 1818 годзе, адданы ў чацвёрты клас гімназіі пры Віленскім універсітэце[2].

Прафесійная адукацыя

У 1821 годзе ва ўзросце 15 гадоў стаў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. У 1823 годзе ён заснаваў невялікі студэнцкі саюз, члены якога былі «найбольш адукаваныя, асабліва ў матэматыцы», званы «Шпіцнагелеўскі саюз»[4]. Таксама падчас навучання Л. Шпіцнагель далучыўся да руху філарэтаў, у 1822—1823 гадах быў актыўным удзельнікам літаратурнага клуба «Касталія», заснаванага Янам Чачотам, куды яго прыахвоцілі Антон Адынец і Аляксандр Ходзька[2].

Універсітэт Шпіцнагель не скончыў, прыпыніўшы навучанне ў 1824 годзе[2]. Хутчэй за ўсё, прычынай гэтаму стала жаданне бацькі Людвіка прыпыніць яго ўдзел у філарэцкім руху, і рашэнне адправіць сына працягваць адукацыю ў Санкт-Пецярбургу[2].

Пасля заканчэння ў 1826 годзе Інстытута ўсходазнаўства(руск.) бел. ў Санкт-Пецярбургу, дзе вучыўся ў французскага арыенталіста Ф. Б. Шармуа(руск.) бел., быў намінаваны на пасаду драгамана(руск.) бел. ў расійскім консульстве(руск.) бел. ў Александрыя[5].

Апошнія месяцы і смерць

Перад ад’ездам на месца службы ў студзені 1827 года вярнуўся ў Вільню, каб развітацца з сям’ёй і сябрамі, сустрэўся тут у тым ліку з Ю. Славацкім, які прысвяціў Людвіку верш у элегічным настрою («Да Людвіка Шпіцнагеля», 1827)[2]. А. Адынцу накіраваў ліст, паабяцаўшы прыехаць у Варшаву[2].

У лютым таго ж года неспадзявана завітаў у маёнтак Рдултоўскіх у Снове, дзе раптоўна скончыў жыццё самагубствам[6], стрэліўшы сабе ў сэрца[7]. Месца яго пахавання невядома[2].

Якія былі прычыны для самагубства, цяжка вырашыць. Антон Адынец бачыў іх у «разгарачаным уяўленні» і безразважнай адвазе. Людвік меў схільнасць да подзвігаў, рабіў незлічоныя праверкі фізічнай трываласці (напрыклад, падчас паводкі ў Санкт-Пецярбургу ў 1824 годзе(руск.) бел. ён «хацеў выпрабаваць сябе» і ледзь не паплаціўся за гэта жыццём), пры гэтым несумяшчальнасць рэальнасці і мары вызывала ў яго «агіду да жыцця»[2].

Аляксандр Ходзька, а за ім і іншыя філаматы ў ліставанні з ссылкі называлі прычынай самагубства непадзеленае каханне да Анэлі Рдултоўскай, сястры Канстанціна Рдултоўскага, у якім Людвік нібы адкрыўся перад паездкай на Усход, але неўзаемна[2]. Пацвярджаюць гэтую гіпотэзу два творы Шпіцнагеля, якія засталіся ў рукапісах: Garść snowskiej ziemi і List pożegnalny, але, хутчэй за ўсё, першы з іх з’явіўся яшчэ падчас наведвання Снову ў ліпені 1824 года, а другі не падобны на твор, што выйшаў з-пад пяра Людвіка Шпіцнагеля[2]. Абодва творы прысвечаны рамантычнаму развітанню з каханай, а не трагічнаму развітанню з жыццём[2].

Маці Юльюша Славацкага(польск.) бел. ў ліставанні з А. Адынцом схілялася да раўнаважнага ўплыву на Людвіка непадзеленага кахання і хваробы, пазней званай перыядычны псіхоз ў стадыі меланхоліі[3]. Згадваліся неаднаразовыя спробы самазагубстваў, якія нібыта прадухіляліся сябрамі[2].

Станіслаў Буркат(польск.) бел. у сваім эсэ «Таямніца Людвіка Шпіцнагеля»[8] высунуў тэорыю, што самазабойства ў Снове было сфабрыкавана з мэтай прыхаваць сапраўднае заданне, якое атрымаў Шпіцнагель у расійскай дыпламатычнай службе. Разам з Аўгустам Жабам(руск.) бел., усходазнаўцам і калегам з Вільні, ён мог быць тайным агентам у падтрымцы грэчаскага паўстання супраць Асманскай імперыі[9]. Але праўдападобнасць гэтай гіпотэзы вельмі малая[2].

Навуковая дзейнасць

Фердынанд Шпіцнагель быў буйным спецыялістам у галіне ўсходніх моў, таму не выглядае незвычайным той факт, што Людвік зацікавіўся вывучэннем арабскай мовы і ўсходазнаўствам. На глебе цікавасці да Усходу Людвік зблізіўся з Канстанцінам Рдултоўскім, аўтарам першага ў Еўропе даследавання творчасці Шата Руставелі.

Акрамя выбітных мовазнаўчых здольнасцей меў вялікую цікавасць да батанікі і іншых прыродазнаўчых навук[2].

Людвік Шпіцнагель быў прапагандыстам усходазнаўста. Шпіцнагель ведаў шаснаццаць моў: грэчаскую, лацінскую, рускую, французскую, італьянскую, нямецкую, англійскую, іспанскую, літоўскую, венгерскую, арабскую, фарсі, турэцкую, іўрыт, арамейскую і халдзейскую і пачаў сваю кар’еру дыпламата.

У час знаходжання ў Пецярбургу, верагодна, у 1825 годзе «без выгоды» навучаў ўсходнім мовам Адама Міцкевіча[10].

Карыстаўся прызнаннем філаматаў, між іншым, Кіпрыян Дашкевіч прысылаў «нашаму ўсходазнаўцу» ўсходнія дробязі для вопісу[2].

Літаратурная дзейнасць

З 1820 года вядомы яго вершы, якія ён у асноўным публікаваў у «Тыгодніку віленскім(польск.) бел.»[2][11]. Верагодна, што ў той самы час паўстала паэма ў 12 песнях, прысвечаная вызваленню Вены, спрыяльна адзначаная Лявонам Бароўскім[2]. Ад гэтай паэмы захаваўся толькі ўрывак з песні першай[12].

Падчас навучання ва ўніверсітэце Л. Шпіцнагель апублікаваў наступныя творы: Wiersz o poezji dydaktycznej[13], Mieczysław III. Legenda[14] і Zemsta. Powieść[15], два апошніх творы былі натхнёныя «Poezjami» Адама Міцкевіча. Яшчэ адзін з апублікаваных твораў прысвячаўся Канстанціну Рдултоўскаму, гэта быў «Do Konstantego Rdułtowskiego, zamierzając z nim podróż na Wschód»[16]. Апошні твор паўстаў, верагодна, падчас наведвання Людвікам маёнтку Рдултоўскіх у Снове у ліпені 1824, калі ён закахаўся ў сястру Канстанціна Анэлю[2].

Падчас вучобы сярод іншага перакладаў з арабскай на польскую мову частку касыды(руск.) бел. «Ламіят аль-араб» Аш-Шанфары(польск.) бел. і з персідскай на французскую мову фрагмент паэмы «Іскандэр-намэ» Нізамі Гянджэві[17][18].

Уплыў на культуру

Сяброўства з Юльюшам Славацкім

Ludwiku! jak dwie gwiazdy podobne na niebie,
Wiecznie nie znana siła oddala od siebie,
Tak i my na tej świata rozległej przestrzeni,
Choć myślą, sercem blizcy — losem rozłączeni.

Ю. Славацкі. Урывак з верша «Да Людвіка Шпіцнагеля».

Людвік быў блізкім сябрам Юльюша Славацкага. У сваім «Дзённіку» Славацкі так адзначыў смерць Шпіцнагеля:

Пасля таго я магу напісаць пра жыццё гэтага маладога чалавека. Гэта была выдатная кветка, якая не дала плоду…

Людвік быў героем ці адрасатам некалькі твораў Славацкага: паэм «Бянёўскі» і «Час раздум’яў(польск.) бел.», верша «Да Людвіка Шпіцнагеля» і драмы «Кардыян(польск.) бел.».

П’еса «Крык рабіны»

Асноўны артыкул: Крык рабіны Гісторыя кахання Людвіка да Анэлі Рдултоўскай стала асновай для п’есы «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага(польск.) бел.. Яна была пастаўлена ў 1949 годзе ў Польшчы, а тэкст выйшаў у тым жа годзе некалькімі выданнямі[19]. Дзеянне п’есы адбывалася ў маёнтку Рдултоўскіх на Наваградчыне, г. зн. у Снове, але аўтар памылкова[20] зрабіў каханай не Анэлю, а яе родную сястру Лаўру.

У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага(руск.) бел. (1949, Варшава[21]) яго ролю выконваў Чэслаў Валейка(руск.) бел., у пастаноўцы Віляма Хажыцы(польск.) бел. (1949, Познань[22]) — Здзіслаў Салабурскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[23]) — Казімеж Віткевіч, у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага(руск.) бел. (1969, Тэатр польскага радыё[24]) — Анджэй Навакоўскі і Анджэй Шэйнах(польск.) бел..

Зноскі

  1. Свае творы падпісваў Людвік Уладзіслаў Шпіцнагель
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Spitznagel (Szpicnagel, Szpicnagiel) Ludwik Ferdynand (польск.)
  3. 1 2 CZĘŚĆ II. (польск.)
  4. A. Kamiński(руск.) бел., Polskie związki młodzieży (1804—1831), Warszawa 1963, s. 491.
  5. Книга Любви и Смерти (руск.)
  6. Samobójstwo w literaturze romantycznej Архівавана 4 сакавіка 2016. (польск.)
  7. Jan Zieliński. Słowacki SzatAnioł. — Warszawa, 2011. — С. 42. — ISBN 978-83-01-16607-6.
  8. Stanisław Burkot. Tajemnice Ludwika Spitznagla // Prace ofiarowane Henrykowi Markiewiczowi. — Kraków-Wrocław, 1984. — С. 113-130. — ISBN 83-08-01142-X.
  9. Umrzeć z miłości, czyli ostatnie westchnienie rozumu (польск.)
  10. Ліст А. Міцкевіча да І. Лялевеля ад 7.1.1827
  11. Dumania nocne Ateńczyka w czasie, gdy Filip zagarnął Ateny, T. 10: 1820
  12. «Tyg. Wil.» T. 10: 1820
  13. «Тыгодніку віленскім(польск.) бел.» T. 3: 1822
  14. «Dzieje Dobroczynności Krajowej i Zagranicznej» T. 2: 1823
  15. «Dziennik Wileński» T. 1: 1824
  16. «Dziennik Wileński» S. 2. T. 2: 1824
  17. Выданне «Expédition d’Alexandre le Grand contre les Russes; extrait de l’Alexandréide», Pet. 1828. Дапоўнена Ф. Б. Шармуа(руск.) бел.
  18. Библиография. Русская литература // «Московский телеграф», том 36 (1831). — С. 516—519.
  19. Krzyk jarzębiny. Opowieść dramtyczna, etc
  20. Elwira Korcz
  21. Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
  22. Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
  23. Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
  24. Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Перакладчыкі з арабскай мовы
Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Усходазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта