wd wp Пошук:

Dziennik Wileński

«Dziennik Wileński» (бел.: «Віленскі дзённік») — літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс. Выходзіў ў 18051806 і з 1815 па 1830 на польскай мове ў Вільні.

Апісанне

Спачатку часопіс выдаваў Віленскі універсітэт. У 18151818 годзе рэдактарам «Віленскага дзённіка» быў Казімеж Контрым, вядомы польскі літаратар і публіцыст, адзін з заснавальнікаў асветніцкай суполкі «Таварыства Шубраўцоў».

У 1818—1821 часопіс выдавала Віленскае таварыства друкароў, а ў 1822—1830 «Віленскі дзённік» друкаваў у сваёй прыватнай друкарні Антон Марціноўскі, ён жа з’яўляўся рэдактарам часопіса. Усяго выйшла 64 нумары «Дзённіка».

У розныя гады над часопісам працавалі філолаг Готфрыд Эрнст Гродэк, прыродазнаўца і навуковец Станіслаў Баніфацы Юндзіл. У часопісе друкаваліся прафесар медыцыны Андрэй Матушэвіч, эканаміст і аграном Міхал Ачапоўскі, мастак і філосаф Мікола Длускі, гісторык Міхал Балінскі ды іншыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Невызначаная мова для часопіса
Катэгорыя·Часопісы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Часопісы на польскай мове