wd wp Пошук:

Нізамі Гянджэві

Нізамі Гянджэві (перс.: نظامی گنجوی — Nezâmi Ganjevi, курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گه‌نجه‌وی, азерб.: Nizami Gəncəvi, каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб’яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) («хамсэ») раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм — Хасроў і Шырын, Лейлі і Меджнун, Іскандэр — да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Nizami // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1141 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гянджы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Азербайджане
Катэгорыя·Нізамі Гянджэві
Катэгорыя·Памерлі ў 1209 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аўтары любоўных раманаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гянджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Персідскамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Азербайджана
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных