.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Леанід Ханкевіч (нар. 21 жніўня 1995) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Куявяк» з Коваля.
Пачынаў кар’еру ў дублі жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», адкуль улетку 2012 года перабраўся ў «Смалявічы-СТІ». Разам з камандай атрымаў перамогу ў Другой лізе і на працягу чатырох сезонаў выступаў у Першай лізе, дзе стаў адным з асноўных нападнікаў.
У сакавіку 2017 года перайшоў у мінскі «Прамень»[1]. У сезоне 2017 хутка захапіў лідарства ў табліцы бамбардзіраў Першай лігі, аднак у канцы сезона саступіў першынства аднаклубніку Юрыю Казлову, застаўшыся на другім месцы. У пачатку 2018 года разам з «Промнем» рыхтаваўся да новага сезона, аднак у лютым 2018 года накіраваўся ў «Белшыну»[2], якой у выніку быў аддадзены ў арэнду.
У чэрвені 2018 года датэрмінова вярнуўся ў «Прамень»[3] і пазней быў заяўлены за каманду на другую палову сезона ў Вышэйшай лізе. 21 ліпеня 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін і адзначыўшыся голам. Спачатку гуляў у стартавым складзе, з кастрычніка страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года адправіўся на прагляд у «Гарадзею» і ў выніку папоўніў склад каманды[4]. Гуляў пераважна за дубль, а з кастрычніка не выхадзіў на поле з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[5].
У першай палове 2020 года заставаўся без каманды, а ў ліпені далучыўся да «Смалявічаў»[6]. Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[7].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым стаў іграком «Смаргоні»[8], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[9]. Пасля праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў жніўні далучыўся да пінскай «Хвалі»[10], дзе звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[11].
У лютым 2022 года далучыўся да польскага клуба «Улацлавія»[12], а летам перабраўся ў «Куявяк» з Коваля[13].
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Тарпеда-БелАЗ | ![]() | 14 | 0 |
2012 (2) | Д3 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 8 | 1 |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 11 | 1 |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 25 | 3 |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 27 | 7 |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | ![]() | 24 | 2 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() | 30 | 15 |
2018 (1) | Д2 | Белшына | ![]() | 8 | 3 |
2018 (2) | Д1 | Прамень | ![]() | 10 | 1 |
2019 (1) | Д1 | Дняпро | ![]() | 12 | 1 |
2019 (2) | Д1 | Гарадзея | ![]() | 2 | 0 |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | ![]() | 14 | 3 |
2021 (1) | Д1 | Смаргонь | ![]() | 9 | 0 |
2021 (2) | Д2 | Хваля | ![]() | 12 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].