wd wp Пошук:

Юрый Сяргеевіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Казлоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Клубная кар’ера

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[3].

Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[4]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Балерусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» д вылету з Вышэйшай лігі.

У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[5], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года[6].

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Трывала з’яўляўся ў аснове, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў разарваў пагадненне з гродзенскім клубам[8] і ў хуткім часе далучыўся да «Мінска»[9], дзе стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[10].

У лютым 2022 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[11].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008Д3Мінск-2Беларусь90
2009дубльМінскБеларусь240
2010дубльМінскБеларусь292
2011 (1)Д3КамунальнікБеларусь151
2014Д3ПраменьБеларусь266
2015Д3ПраменьБеларусь238
2016Д2ПраменьБеларусь205
2017Д2ПраменьБеларусь2716
2018Д1ПраменьБеларусь253
2019Д1ДняпроБеларусь192
2020Д1СлуцкБеларусь213
2021 (1)Д1НёманБеларусь140
2021 (2)Д1МінскБеларусь130

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[12].

Зноскі

  1. http://fcnaftan.com/node/6150
  2. 1 2 https://www.fcneman.by/komanda/main/734.html
  3. Юрий Козлов. От грузчика до лучшего бомбардира первой лиги
  4. «Луч» продлил контракт с Юрием Козловым
  5. Юрий Козлов стал игроком “Слуцка”
  6. “Слуцк” расторг контракт с десятью футболистами
  7. “Неман” подписал контракт с Юрием Козловым
  8. “Неман” расстался с Юрием Козловым
  9. “Минск” подписал Юрия Козлова
  10. Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с “Минском”
  11. Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды “Нафтана”
  12. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск-2
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы