wd wp Пошук:

Станіслаў Францавіч Пінталь

Станіслаў Францавіч Пінталь (1894, Білгорай, Люблінская губерня, Царства Польскае, Расійская імперыя — 9 снежня 1937, Масква, СССР) — Старшыня ДПУ БССР (1923—1924).

Біяграфія

Нарадзіўся у 1894 годзе ў г. Білгорай Люблінскай губерні (цяпер — Рэспубліка Польшча). Паляк.

У 1932—1935 гадах вучыўся ў Ваеннай акадэміі хімічнай абароны РСЧА (паводле іншых звестак, у 1935 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Жукоўскага).

У 19151920 гадах праходзіў службу ў арміі. Прымаў удзел у Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыях 1917 года ў Петраградзе, служыў у Чырвонай Арміі (удзельнічаў у баях на Заходнім фронце), быў камісарам па польскіх справах Заходняй вобласці. У органах дзяржаўнай бяспекі з 1920 года — начальнік ІНФА па 16-й арміі, начальнік АА 18-й дывізіі 16-й арміі. У 1921—1923 гадах — начальнік САЧ і адначасова намеснік старшыні ЧК БССР Я. К. Ольскага. Са студзеня 1923 года па май 1924 года — старшыня ДПУ-АДПУ БССР.

З 1924 года — начальнік аддзялення, памочнік начальніка аддзялення АА АДПУ пры СНК СССР. У 1931—1932 гадах — старшы інспектар мабаддзела АДПУ пры СНК СССР. У 1932 годзе адкамандзіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію хімічнай абароны РСЧА з пакіданнем у рэзерве АДПУ. У 1935 годзе з вучобы адкліканы.

У 19351937 гадах — намеснік начальніка, начальнік УНКУС Казахскай ССР па Паўднёва-Казахстанскай вобласці.

Арыштаваны 19 ліпеня 1937 года ў Чымкенце і этапаваны ў Маскву. Пастановай НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 9 снежня 1937 года за прыналежнасць да т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» прыгавораны па артыкулах 58-1 «а», 17-58 п.8 КК РСФСР да вышэйшай меры пакарання і ў той жа дзень расстраляны.

Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 7 сакавіка 1956 года.

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня