Уладзімір Віктаравіч Калач — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці (з ліпеня 2021 года).
З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама[1]. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона.
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[2]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[3].
30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[4].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС[5][6]. Акрамя таго, Калача ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швейцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].
29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці[13].