wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Баскакаў

Міхаі́л Іва́навіч Баска́каў (1905, Масква — 18 кастрычніка 1968, Масква) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў БССР (1953—1958), міністр дзяржаўнай бяспекі БССР (1952—1953).

Біяграфія

Рускі. У 1933 годзе скончыў факультэт знешняга гандлю Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства пры ЦВК СССР. Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе вучнем слесара, выбіраўся старшынёй сельсавета Увараўскага раёна, членам праўлення і загадчыкам сыравіннага аддзела Івакінскага сельскагаспадарчага таварыства Маскоўскай вобласці.

Праходзіў ваенную службу ў радах Чырвонай Арміі. З 1928 года на камсамольскай і партыйнай рабоце — інструктар і прадстаўнік МК УЛКСМ у Маскрэдытпрамсаюзе, сакратар ячэйкі ВКП(б) Масаблдруксаюза (Масква).

У органах дзяржбяспекі з 1933 года. Службу пачаў супрацоўнікам цэнтральнага апарату АДПУ пры СНК СССР (з 1934 года — НКУС). У 1938 годзе назначаецца намеснікам народнага камісара, затым народным камісарам унутраных спраў Карэла-Фінскай ССР, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў адным з кіраўнікоў Рэспубліканскага штаба партызанскага руху. У 1943 годзе — начальнік УНКДБ СССР па Горкаўскай вобласці, затым у 1946 годзе — міністр дзяржбяспекі Узбекскай ССР, а ў 1951 годзе — начальнік УМДБ СССР па Хабараўскім краі.

З лютага 1952 года па 16 сакавіка 1953 года — міністр дзяржбяспекі БССР, а з 21 ліпеня 1953 года — міністр унутраных спраў БССР. Выбіраўся членам Бюро ЦК КП(б) Карэла-Фінскай ССР Узбекістана і Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, дэлегатам XX з’езда КП(б) Беларусі і XIX з’езда УКП(б).

Звольнены ў адстаўку з-за хваробы ў лютым 1958 года.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «Партызану Айчыннай вайны» I ступені, «За абарону Савецкага Запаляр’я» і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Савецкага Запаляр’я»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б)
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Дэлегаты XX з’езда КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі