wd wp Пошук:

Ян Калікставіч Ольскі

Ян Калікставіч Ольскі (Кулікоўскі) (1898, маёнтак Бутрымавічы, Трокскі павет, Віленская губерня (цяпер — Літва — 27 лістапада 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1921—1923) .

Біяграфія

Паляк. У 1917—1918 гадах прымаў удзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе, знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце ў Вільні, служыў у Чырвонай Арміі.

З 1919 года ў органах дзяржаўнай бяспекі: начальнік аператыўнай часці, часова выконваючы абавязкі начальніка АА 16-й арміі, начальнік інфармацыйнага аддзялення АА і асобаўпаўнаважаны АА Заходняга фронту, начальнік АА 1-й Польскай Чырвонай арміі, начальнік АА 16-й арміі.

З 1921 года па 1923 год — старшыня НК БССР, затым старшыня ДПУ БССР. У 1923—1930 гадах — начальнік аддзялення, памочнік начальніка КРА АДПУ пры СНК СССР, начальнік аддзела пагранічнай аховы, галоўны інспектар Галоўнай інспекцыі войскаў АДПУ і начальнік Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ пры СНК СССР.

З 1930 года — начальнік АА АДПУ пры СНК СССР. У 1931 годзе адкамандзіраваны ў распараджэнне ЦК ВКП(б) і ў далейшым працаваў на кіруючых пасадах у сістэме грамадскага харчавання. Апошняя пасада — начальнік Галоўнага ўпраўлення сталовых, рэстаранаў, кафэ і буфетаў «Саюзнархарч».

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Арыштаваны 30 мая 1937 года «як удзельнік шпіёнскай і тэрарыстычнай польскай арганізацыі». 27 лістапада 1937 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19 лiстапада 1955 года.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Троцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бальшавікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»