Веніямі́н Гео́ргіевіч Балу́еў (6 снежня 1927, с. Вінаградава, Ленінградская вобласць — 15 сакавіка 2006) — дзеяч савецкіх спецслужбаў. Член ВКП(б)/КПСС з 1949 года. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989) ад Магілёўскай вобласці.
Нарадзіўся ў 1927 годзе ў сяле Вінаградава Ленінградскай вобласці. У 1949 годзе скончыў Комі педагагічны інстытут[1], у 1955 годзе — Школу № 2 КДБ пры СМ СССР.
З 1949 года працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі[1].
Са снежня 1990 года на пенсіі.
Памёр 15 сакавіка 2006 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.