wd wp Пошук:

Барыс Давыдавіч Берман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берман. Бары́с Давы́давіч Бе́рман (15 мая 1901, вёска Андрыянаўка, Забайкальская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Чыцінская вобласць, Расійская Федэрацыя)  — 23 лютага 1939) — народны камісар унутраных спраў БССР, камісар дзяржаўнай бяспекі 3-га рангу(руск.) бел. (1937). Адзін з кіраўнікоў сталінскіх рэпрэсій на Беларусі ў час іх найвышэйшага размаху. Малодшы брат Мацвея Бермана(руск.) бел. (1898–1939), кіраўніка ГУЛАГа АДПУ–НКУС (1932–1937).

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Адукацыя сярэдняя. Працоўную дзейнасць пачаў у 1912 г ў прыватных крамах г. Чыты, затым вучыўся ў Вышэйшым пачатковым вучылішчы, займаўся прыватнымі ўрокамі. 3 1918 г. у РСЧА, удзельнічаў у баях супраць войск атамана Р. М. Сямёнава.

З 1921 г. ў органах дзяржбяспекі — супрацоўнік Іркуцкага губернскага аддзела ДПУ. Узначальваў аперацыі супраць басмачоў ва Усходнім Туркестане. У 1923 г. уступіў у РКП(б). У 1923 г. — супрацоўнік Цэнтральнага апарата АДПУ СССР, затым — начальнік КРС, памочнік начальніка САУ ПП АДПУ пры СНК СССР па Сярэдняй Азіі. У 19311937 гг. на кіруючых пасадах Цэнтральнага апарата АДПУ — НКУС СССР: намеснік начальніка замежнага аддзела Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі, быў у складзе следчай групы па падрыхтоўцы працэсу «аб’яднанага трацкісцка-зіноўеўскага блока» і «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра».

Пасля лютаўска-сакавіцкага (1937) пленума ЦК УКП(б) накіраваны ў Беларускую ССР. З 4 сакавіка 1937 па 22 мая 1938 гг. — народны камісар унутраных спраў БССР і адначасова начальнік АА ГУДБ НКУС СССР па БВА. Уваходзіў у тройку НКУС СССР. Падчас кіраўніцтва Б. Д. Берманам НКУС БССР на тэрыторыі Беларусі былі праведзены найбольш маштабныя рэпрэсіі ў дачыненні да насельніцтва рэспублікі. У матэрыялах архіўнай крымінальнай справы на наркама ўнутраных спраў БССР А. А. Наседкіна прыводзіцца факт, што ў студзені 1938 г. на нарадзе ў наркама ўнутраных спраў СССР М. І. Яжова Б. Д. Берман назваў лічбу рэпрэсаваных па Беларусі — 60 тысяч чалавек[1], у т.л. старшыні ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў, М. В. Стакун, старшыні СНК БССР М. М. Галадзед, Д. I. Валковіч, 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б В. Ф. Шаранговіч, камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І. П. Убарэвіч, вялікая колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі. Распаўсюджваліся і заахвочваліся даносы, незаконныя арышты, катаванні, фальсіфікацыя крымінальных спраў, адпрацоўвалася тэхніка масавых расстрэлаў і захаванняў.

Абіраўся дэлегатам XVI з’езду КП(б)Б, членам ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, дэпутатам Вярхоўнага Савеіа СССР I-га склікання.

Арыштаваны 24 верасня 1938 г. на пасадзе начальніка 3-га ўпраўлення НКУС СССР. 22 лютага 1939 г. Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суду СССР прысуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 КК РСФСР да высшай меры пакарання. Прысуд прыведзены ў выкананне 23 лютага 1939 г. Згодна з Пастановай Галоўнай ваеннай пракуратуры ад 26 красавіка 1957 г., падстаў для рэабілітацыі не мае. 27 сакавіка 2017 г. гэта рашэнне пацвердзіла Ваенная калегія Вярхоўнага суда РФ.

Зноскі

  1. Кароткія біяграфіі кіраўнікоў на сайце КДБ Рэспублікі Беларусь

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая