wd wp Пошук:

Аляксандр Іванавіч Перапяліцын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перапяліцын. Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (25 лютага 1913, Пакроўск, Самарская губерня, цяпер Энгельс, Саратаўская вобласць — 15 жніўня 1967) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1954—1959).

Біяграфія

Рускі. Адукацыя — вышэйшая, у 1948 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП (б) (завочна). Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе слесарам паравознага дэпо ст. Пакроўска. У 1933—1935 гадах праходзіў службу ў РСЧА, затым да 1941 года працаваў слесарам, начальнікам пашпартнага стала аддзела прыёму і звальнення паравознага дэпо ст. Пакроўска, абіраўся сакратаром вузлавога камітэта ВЛКСМ і сакратаром вузлавога камітэта ВКП (б) ст. Пакроўска Разанска-Уральскай чыгункі.

У 1941—1944 гадах займаў пасады сакратара па прамысловасці і транспарту, 2-га сакратара Энгельскага гаркама ВКП(б), з 1944 года на партыйнай рабоце ў БССР — інструктар аддзела кадраў ЦК КП (б), намеснік загадчыка, загадчык адміністрацыйным аддзелам ЦК КП (б). У 1952 годзе па персанальным рашэнні ЦК КПСС накіраваны на працу ў органы дзяржаўнай бяспекі і прызначаны намеснікам міністра дзяржбяспекі БССР. З 6 красавіка 1954 па 31 жніўня 1959 года — старшыня КДБ пры СМ БССР. У 1959—1967 гадах — намеснік Старшыні КДБ пры СМ СССР.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 7 медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Энгельсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве