wd wp Пошук:

Ян Гаштольд

Ян (Івашка) Гаштольд[1] (? — 1458) — староста дарсунскі, маршалак надворны вялікіх князёў ВКЛ Вітаўта і Свідрыгайлы, намеснік смаленскі (1436-40), ваявода трокскі (з 1440), віленскі (з 1443)[1]. Сын Андрэя Гаштольда.

Біяграфія

На Гарадзельскім сойме[1] (1413) прыняў герб «Габданк», удзельнічаў у заключэнні Мельнскага пагаднення (1422), падтрымаў Свідрыгайлу ў яго барацьбе супраць Ягайлы, а ў 1432 г. — Жыгімонта Кейстутавіча ў барацьбе супраць Свідрыгайлы. У 1440 г. узначаліў групоўку магнатаў, якая дамагалася абрання вялікім князем сына Ягайлы Казіміра[1], стаў яго выхавальнікам і фактычна правіцелем ВКЛ. Пасля таго як у 1446 г. Казімір абраны і каралём Польшчы, перайшоў у апазіцыю да яго[1]. Рыхтаваў планы да дзяржаўнага перавароту[2].

Апроч Геранён, валодаў атрыманымі ад вялікіх князёў Меднікамі пад Вільняй, Тыкоцінам на Падляшшы, Дзевянішкі і Жослямі ў сучаснай Літве, Дарагабужам у Смаленскай зямлі, Палоннай на Валыні.

Сям’я

Ян быў сынам Андрэя Гаштольда і дачкі Міхаіла Адванца з Бучача(руск.) бел., заснавальніка роду Бучацкіх(укр.) бел..

Быў двойчы жанаты, ад першага шлюбу з Даротай з Завішаў меў сыноў Войцеха, Марціна і Юрыя, а таксама дачок Марыю ды Аляксандру. Другая жонка — Альжбета з Друцкіх-Трабскіх.

Радавод

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Якуб
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Талівойш
 
 
Юрый
 
 
 
Гаштольд
 
Андрэй
 
 
Пётр
 
Ян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войцех
 
 
Альбрэхт
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін
 
 
Альжбета
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян
 
 
Юрый
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марыя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Аляксандра
 

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Гаштольды // Ян // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 141. — 737 с.
  2. Пазднякоў В. Гаштольды // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 518. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Маршалкі надворныя літоўскія
Катэгорыя·Гаштольды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1383 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1458 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Старосты дарсунскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Гаштольды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Ваяводы троцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай