wd wp Пошук:

Другі Таруньскі мір

Гэты артыкул — пра мірны дагавор 1466 года. Пра дагавор 1411 года гл. Першы Таруньскі мір. Другі Таруньскі мір — мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаны 19 кастрычніка 1466 года ў горадзе Торунь (ням.: Торн). Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 14541466 гадоў, распачатую паўстаннем Прускай канфедэрацыі[1] супраць улады крыжакоў.

Апісанне

Першы аркуш дагавора

Дакумент уяўляе сабой сшытак, які складаецца з 3 пергаментных аркушаў (12 старонак) памерам 456x296 мм. Тэкст на лацінскай мове. Прывешана 55 пячатак. Утрымлівае ўласнаручны роспіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама роспісы публічных натарыусаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка Рэдкавіцкага[2].

Умовы

Тэўтонскі ордэн пасля 1466

Абодва бакі пагадзіліся на пацверджанне ўмоў міру рымскім Папам Паўлам III і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III, але польскі бок настаяў (а тэўтонцы вымушаны былі пагадзіліся), што мір сапраўдны і без такога пацверджання.

Паводле Таруньскага міру да Польшчы адышла заходняя частка ўладанняў ордэна — Гданьскае Памор’е, землі Хелмінская і Міхалаўская, Мальбарк, Эльблонг і княства-біскупства Вармія. Пасля гэта частка ўладанняў Ордэна стала звацца польскай ці Каралеўскай Прусіяй. Ордэн, сталіцай якога пасля страты Мальбарка (Марыенбурга) стаў Кёнігсберг, прызнаў сябе васалам польскага караля.

Зноскі

  1. Пруская канфедэрацыя складалася з гарадоў: Гданьска (ням.: Данцыг), Эльблонга (ням.: Эльбінг), Хелмна (ням.: Кульм) і Торуня (ням.: Торн), а таксама прускай арыстакратыі.
  2. Описание договора(недаступная спасылка) // Polska.pl (польск.)

Публікацыі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мірныя дагаворы
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы XV стагоддзя