wd wp Пошук:

Дзмітрый Васілевіч Наліўкін

Дзмітрый Васілевіч Налі́ўкін[4] (руск.: Дмитрий Васильевич Наливкин; 13 (25) жніўня 1889 — 3 сакавіка 1982) — вучоны, геолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар (1920), акадэмік Акадэміі навук СССР (1946, член-карэспандэнт з 1933). Замежны член Сербскай акадэміі навук (1968)[4], ганаровы член Акадэміі навук Туркменскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў Танішаўскае камерцыйнае вучылішча. Працаваў у Горным камітэце калектарам, адзьюнкат-геолагам, геолагам. У 1915 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут і выкладаў у ім з 1917 года. У 1925—1926 гадах выкладчык у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце ў Ташкенце, у 1929—1930 гадах у Ленінградскім політэхнічным інстытуце. З 1926 года займаў пасаду загадчыка Туркестанскай секцыі Геалагічнага камітэта, з 1929 года дырэктар Інстытута геалагічнай карты Галоўнага геолага-разведачнага ўпраўлення Вышэйшага савета народнай гаспадаркі СССР. З 1931 года ў Цэнтральным навукова-даследчым геолага-разведачным інстытуце, з 1939 года ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце. У 1941—1946 гадах ва Свярдлоўскім горным інстытуце. У 1946—1955 гадах на пасадзе дырэктара Лабараторыі азёразнаўства Акадэміі навук СССР і адначасова у 1946—1951 гадах старшыня прэзідыума Туркестанскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1954 года Д. В. Наліўкін старшыня створанага па яго ініцыятыве Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта СССР, з 1974 года — яго ганаровы старшыня. У 1957—1961 гадах старшыня Нацыянальнага камітэта геолагаў СССР.

Памёр Д. В. Наліўкін 2 сакавіка 1982 года[4][5]. Пахаваны ў пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[5].

Навуковая дзейнасць

Д. В. Наліўкіну належаць навуковы працы геалогіі, палеанталогіі, стратыграфіі і палеагеаграфіі палеазою і карысным выкапням Урала, Сярэдняй Азіі і Усходне-Еўрапейскай платформы. Займаўся вывучэннем фацый і інш. Кіраваў стварэннем геалагічных карт тэрыторыі СССР, распрацоўкай прынцыпаў іх стварэння. У 1931—1937 гадах кіраваў геалагічнай групай Таджыка-Памірскай экспедыцыі Акадэміі навук СССР[5]. З 1937 года — галоўны рэдактар дробнамаштабных геалагічных карт тэрыторыі СССР[5].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[5].

Сярод апублікаванага:

Быў ганаровым членам шэрагу навуковых таварыстваў СССР, Францыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Індыі, ЗША[5].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Наливкин Дмитрий Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of Mineralogy Mindat.org: The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 https://www.geosociety.org/documents/gsa/memorials/v17/Nalivkin-DV.pdf Праверана 14 лістапада 2020.
  4. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 Дзмітрый Васілевіч Наліўкін на сайце «Героі краіны»
  6. Каталог «Советский знак» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Палеантолагі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі 3 сакавіка
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»