wd wp Пошук:

Палеагеаграфія

Палеагеаграфія — навука пра заканамернасці развіцця геаграфічнай абалонкі Зямлі і гісторыю ўзаемадзеяння прыроды і чалавека. Метады даследванняў базіруюцца пераважна на вывучэнні старажытнага рэльефу, умоў залягання горных парод, фацыяльным аналізе ўзроставых тоўшч, вывучэнні рэшткаў кор выветрывання, выкапнёвых глеб, мярзлотных фармацый, рэшткаў флоры, фаўны, археалагічных помнікаў. Уключае палеагеамарфалогію, палеакліматалогію, палеабіягеаграфію. На аснове палеагеаграфічных даследаванняў складаюцца прагнозныя карты для планавання і правядзення пошукавых работ на гаручыя, нярудную сыравіну, будаўнічыя матэрыялы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Палеагеаграфія