wd wp Пошук:

Гарычка лёгачная

Гарычка лёгачная[3][4][5] (Gentiana pneumonanthe) — від раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Назва

Гарычка лёгачная, гарычка, цюльпан лясны[6], буцікі[7][8], гарычка звычайная[9].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 20—50 см даўжынёй. На заараных пад пар землях можа дасягаць вышыні 100 см. Сцябло прамое. Лісце лінейнае або ланцэтна-лінейнае, 0,2—0,6 мм шырынёй, з адной жылкай, з загорнутымі краямі. Кветкі адзінкавыя або сабраны па некалькі штук на кветканосе. Чашачка 15-20 мм даўжынёй, зубцы чашачкі не больш чым у 2,5 разы перавышаюць яе трубку[4]. Вяночак цёмна-сіні, званочкавы, унутры з пяццю зялёнымі палоскамі. Плод — каробачка. Невялікае, лёгкае насенне не крылатае.

Перыяд цвіцення — з чэрвеня па кастрычнік. Расліна выкарыстоўвалася пры апрацоўцы ўкусаў насякомых. Кветкі могуць быць выкарыстаны для вытворчасці сіняга фарбавальніка.

Распаўсюджанне

Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Расія, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Італія, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія; Азія: Расія, Грузія[10][11]. Расце лепш за ўсё на пясчаных або тарфяных, умерана кіслых нейтральных глебах.

Ва Украіне расце на вільготных лугах, па ўскраінах балот, ручаёў, сярод хмызнякоў, да ляснога горнага пояса — на большай частцы тэрыторыі, акрамя Крыму[4]. Уваходзіць у спіс рэгіянальна рэдкіх раслін горада Кіева, Вінніцкай, Валынскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Закарпацкай, Кіеўскай, Луганскай, Ровенскай, Сумскай, Хмяльніцкай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай абласцей[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 258. (руск.) (укр.)
  5. 1 2 Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  10. bgbm.org. (англ.)
  11. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гарычка
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак