Падканцлер літоўскі, Найвышэйшы пісар — пасада ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага канцлера літоўскага. Замяшчаў канцлера ў дзяржаўнай канцылярыі, вёў (як і канцлер) замежныя і ўнутраныя справы, кіраваў працай пісараў і сакратароў у канцылярыі вялікага князя, захоўваў малую дзяржаўную пячатку[1]. Падканцлер вялікі літоўскі меў паўнамоцтвы, падобныя да паўнамоцтваў канцлера вялікага літоўскага, быў намеснікам канцлера, але не падуладным яму.
Урад заснаваў вялікі князь Аляксандр у 1504 годзе.
З 1569 года (па Люблінскай уніі) уваходзіў у склад Сената Рэчы Паспалітай.