wd wp Пошук:

Нацыянальны музей у Варшаве

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацыянальны музей.

Св. Ганна — фрэска з копцкага храма ў Фарасе (Судан)
Дзева Марыя з Немаўлём, Іаанам Хрысціцелем і анёлам — Сандра Бацічэлі
Нацыянальны музей у Варшаве

Нацыянальны музей у Варшаве — музей мастацтва заснаваны ў 1862 годзе пад назвай «Музей вытанчаных мастацтваў».

Да 1916 года музей знаходзіўся ў адным будынку са Школай вытанчаных мастацтваў.

Калекцыя музея складалася з карцін з фонду школы і гравюр з Дзяржаўнай бібліятэкі. У 1916 годзе музей перайшоў ва ўласнасць горада Варшавы і атрымаў назву «Нацыянальнага музея».

Уласны будынак музея быў пабудавана ў 1927—1938 гадах па праекце архітэктараў Тадэвуша Талвінскага і Антона Дыгата, і размешчаны па адрасе: Іерусалімскія алеі, 3. У 1964—1972 гадах з паўднёвага боку прыбудавана новая частка будынка па праекце архітэктараў Караля Галаўскага і Стафана Казінскага.

У 1935 годзе дырэктарам музея стаў Станіслаў Лорэнц, і заставаўся на гэтым пасту 47 гадоў да 1982 года.

Падчас другой сусветнай вайны гітлераўскія акупанты вывезлі значную частку калекцыі. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года значная частка пакінутых экспанатаў была знішчана.

У 1961—1964 гадах археалагічныя раскопкі польскіх вучоных пад кіраваннем прафесара Казімежа Міхалоўскага ў Фарасе (паўночны Судан) прынеслі багатую калекцыю мастацтва старажытных хрысціян-коптаў.

Калекцыя музея ўяўляе сабою збор твораў мастацтва ад антычнасці да XX стагоддзя.

  1. Калекцыя антычнага мастацтва — у тым ліку старажытнаегіпецкае мастацтва
  2. Калекцыя раннехрысціянскага мастацтва — у тым ліку калекцыя з Фараса
  3. Калекцыя сярэднявечнага мастацтва
  4. Калекцыя мастацтва Усходу
  5. Калекцыя польскага жывапісу
  6. Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — Кабінет мініяцюр
  7. Калекцыя польскага сучаснага мастацтва — калекцыя гравюр і малюнкаў
  8. Калекцыя замежнага сучаснага мастацтва — Галерэя еўрапейскага жывапісу
  9. Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка
  10. Калекцыя сучаснага мастацтва — Галерэя польскага мастацтва XX стагоддзя
  11. Кабінет сучаснай замежнай графікі і малюнка
  12. Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя польскага дэкаратыўнага мастацтва
  13. Калекцыя дэкаратыўнага мастацтва — калекцыя замежнага дэкаратыўнага мастацтва
  14. Калекцыя скульптуры
  15. Калекцыя манет і медаляў
  16. Калекцыя іканаграфіі і фатаграфіі
  17. Бібліятэка
  1. Музей у Небораве і Аркадыі
  2. Музей плаката ў Вілянуве
  3. Музей скульптуры Ксаверыя Дунікоўскага ў палацы Крулікарня
  4. Музей інтэр’ераў у Отвацку Вялікім
  5. Музей Паліцыі ў Палацы Мастоўскіх

Зноскі

  1. 1 2 http://www.mnw.art.pl/o-muzeum/
  2. http://www.mnw.art.pl/o-muzeum/struktura-mnw/dane-frekwencyjne/
  3. https://www.mnw.art.pl/en/contact/
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Мастацкія музеі Польшчы
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·1938 год у Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Музеі Варшавы
Катэгорыя·1862 год у Варшаве
Катэгорыя·Нацыянальны музей у Варшаве