wd wp Пошук:

Ян Клеменс Браніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Браніцкі і Ян Клеменс Браніцкі (значэнні).

Ян Клеменс Браніцкі (21 верасня 1689, Тыкоцін або Беласток — 9 кастрычніка 1771, Беласток) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі каронны (17241728), генерал артылерыі кароннай (17281735), гетман польны (17351752) і вялікі каронны1752), адначасова кракаўскі ваявода (17461762) і кашталян1762).

Ян Клеменс Браніцкі — адзін з найбольш багатых і ўплывовых магнатаў Рэчы Паспалітай. Апошні з роду. Трымаў Бранскае (з 1709), Бельскае1719), Кросненскае1720), Масціцкае1744) і Златарыйскае1750) староствы.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Браніцкіх герба «Грыф», сын Стэфана Мікалая, ваяводы падляшскага, і Кацярыны Схаластыкі з Сапегаў. Другое імя Клеменс пачаў ужываць у сталым веку замест хроснага імя Казімір.

Кацярына Барбара Радзівіл

У 1723 атрымаў ганаровы ўрад падчашага вялікага літоўскага, але не прыняў яго. У маладосці служыў у французскім войску. Па вяртанні ў 1709 далучыўся да групоўкі канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла і ажаніўся з ягонай дачкой Кацярынай.

Імкнуўся адыгрываць ахоўную ролю ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай, не дазваляў рэформаў, і ў гэтым дзейнічаў разам з Радзівіламі. Падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, у 1733 выступіў за абранне на сталец Аўгуста Саксонскага.

Групоўка Чартарыйскіх, якая выпрацавала план дзяржаўных рэформ, імкнулася перацягнуць Яна Клеменса Браніцкага на свой бок. Дзеля гэтага ў 1748 годзе яна зладзіла шлюб Браніцкага з Ізабеляй Панятоўскай (сястра будучага караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага). Аднак намаганні «Фаміліі» не далі плёну.

Быў платным агентам французскага ўраду, але з пачаткам Сямігадовай вайны (17561763) пераарыентаваўся на Прусію, зноў зблізіўся з рэфармісцкай групоўкай Чартарыйскіх. Па смерці Аўгуста Саксонскага ў 1763 меркаваў выставіць сваю кандыдатуру на сталец Рэчы Паспалітай, што прывяло да разрыву з Чартарыйскімі. Па гэтым яго пазбавілі рэальнай улады над войскам і вымусілі эмігрыраваць у Венгрыю, потым паразумеўся з Чартарыйскімі і вярнуўся. З мэтай аднаўлення ранейшага палітычнага ўплыву ўзяў удзел у арганізацыі Барскай канфедэрацыі, якую падтрымліваў фінансава.

Збудаваў раскошны палац у Беластоку («Падляшскі Версаль»). У 1745 заснаваў у горадзе Вайсковую школу будаўніцтва і інжынерыі.

Зноскі

  1. 1 2 Jan (Johann) Klemens Graf Branicki // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jan Klemens Branicki h. Gryf // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119176076 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Branicki, Graf von Branice, Ruczcza und Tykocin, Johann Kasimir // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 2. — S. 115.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119176076 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Генералы артылерыі кароннай
Катэгорыя·Кашталяны кракаўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты бранскія
Катэгорыя·Браніцкія герба «Грыф»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў 1771 годзе
Катэгорыя·Браніцкія герба «Грыф»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1689 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводы кракаўскія
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падляшскім ваяводстве (1513—1795)
Катэгорыя·Старосты кросненскія
Катэгорыя·Харунжыя вялікія каронныя
Катэгорыя·Старосты златарыйскія
Катэгорыя·Старосты бельскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоку
Катэгорыя·Старосты масціцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Памерлі ў Беластоку
Катэгорыя·Пахаваныя ў Польшчы