wd wp Пошук:

Міхал Сервацы Вішнявецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вішнявецкі. Міхал Сервацы Вішнявецкі (16801744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (17021703, 17071735), гетман вялікі літоўскі (17031707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[1].

Біяграфія

Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя), якая выступала супраць роду Сапегаў[1], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.

Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.

У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.

У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.

У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.

У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.

Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.

Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.

Сям’я

Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:

У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага(польск.) бел. († 1750).

У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл(руск.) бел. (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Памерлі ў 1744 годзе
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў Троцкім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Старосты мерацкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1680 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Паўночнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія
Катэгорыя·Старосты вілкавішскія
Катэгорыя·Старосты пінскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Алітускім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вішнявецкія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Гетманы вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вішнявецкія