wd wp Пошук:

Надзея Фёдараўна Высоцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Высоцкая. Надзея Фёдараўна Высоцкая (25 ліпеня 1943, Курган, РСФСР) — беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, калекцыянер. Даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII—XVIII стагоддзяў. Жыве і працуе ў Мінску.

Біяграфія

Біяграфія

Надзея Фёдараўна Высоцкая нарадзілася 25 ліпеня 1943 года ў горадзе Кургане Курганскай вобласці РСФСР. Неўзабаве пасля вызвалення горада Смаленска пераехала туды разам з маці[2].

З 1960 года працавала настаўнікам працы і малявання ў сярэдняй школе № 7 горада Смаленска.

З 1964 года працавала навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, загадчыцай ёю створанага аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (19802006), дацэнт (1991—1998), прафесар гістарычнага факультэта БДУ1997).

Прайшла стажыроўкі ў Дзяржаўным Эрмітажы, Дзяржаўным Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), Нацыянальных музеях Варшавы, Кракава (Польшча).

Прымала ўдзел больш чым у 30 мастацкіх саветах Беларусі, Расіі, Украіны: даследуе мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, праблемы крыніцазнаўства Усеагульнай гісторыі мастацтваў, праваслаўную, каталіцкую агіяграфію, іканаграфію, сувязі мастацтва Беларусі з рускай і еўрапейскай культурамі, пытанні рэстаўрацыі і кансервацыі, атрыбуцыі, экспертызы і ацэнкі помнікаў XII—XVIII стагоддзяў.

З 1967 года вядзе педагагічную дзейнасць у ВНУ Беларусі, Расіі, Іспаніі, Італіі, Англіі. З 1992 года працуе на гістарычным факультэце БДУ. Чытае лекцыі, праводзіць экскурсіі па гарадах і музеях замежжа.

Прымала ўдзел, выступала больш чым на 50 навуковых канферэнцыях у музеях і вышэйшых навучальных установах Беларусі, Расіі, заходнееўрапейскіх краін.

Падрыхтавала ў Беларусі, Расіі і за мяжой больш за 200 публікацый па мастацтве Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, аб’ёмам у 840 аўтарскіх лістоў, 5 манаграфій (1983—2007), адну ў суаўтарстве (1980), 16 калектыўных прац, 2 навуковых каталога фондаў НММ РБ (1986, 1998), распрацавала канцэпцыі 60 выставак старажытнабеларускага мастацтва ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Італіі, Іспаніі, Галандыі, у тым ліку «Нясвіжская калекцыя Радзівілаў» (Мінск, 2004), кіравала 70 навуковымі экспедыцыямі ў Беларусі, у якіх вывезена ў дзяржаўныя музеі Беларусі каля 2000 экспанатаў XV—XX стагоддзяў.

На публікацыі ў 1972—2009 гадах было напісана больш за 70 станоўчых рэцэнзій у беларускіх і замежных выданнях: 20 водгукаў дактароў навук, 30 — кандыдатаў навук, 10 — мастацтвазнаўцаў, мастакоў, музейных працоўнікаў Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Іспаніі, Італіі і інш. краін.

Рэдагавала, рэцэнзавала, кансультавала выдання: БСЭ, «Здабыткi», 15 кніг, зборнікаў, праапаніровала 20 доктарскіх і 18 кандыдацкіх дысертацый, ажыццявіла кіраўніцтва, рэцэнзавала 30 дыпломаў, 10 дысертацый аспірантаў, магістрантаў і дактарантаў (у тым ліку і кансультавала ў Беларусі, Расіі).

У 2004 балатавалася ў члены-карэспандэнты НАН РБ.

Пра Надзею Высоцкую выдана больш за 14 артыкулаў за перыяд з 1980 па 2008 гады ў энцыклапедыях Беларусі, Польшчы, Францыі, Германіі, Слоўніку мастакоў БССР, СССР, Расійскай Акадэміі Мастацтваў.

З 25 ліпеня па 12 жніўня 2013 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіла выстаўка «Наперад у мінулае», прысвечаная 70-годдзю Надзеі Высоцкай. Былі прадстаўлены яе навуковыя працы: «Изучение памятников искусства Беларуси XIV—XVIII веков» (1994), «Мастацтва Беларусі XI—XVIII стагоддзяў» (1994—2000), альбомы «Жывапіс Беларусі ХII-XVIII стагоддзяў: фрэска, ікона, партрэт» (1980, у суаўтарстве з Т. Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў» (1983), «Декоративно-прикладное искусство Беларуси XII—XVIII вв.» (1984), «Жывапіс барока Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў» (2003), шматлікія выданні «Іканапіс Беларуси XV—XVIII стагоддзяў» і інш. Сярод экспанатаў выстаўкі — аўтарэфераты кандыдацкай і доктарскай дысертацый Н. Высоцкай, зборнікі навуковых канферэнцый, артыкулы, паштоўкі, рэпрадукцыі, а таксама выданні, у якіх Надзея Фёдараўна выступала як рэдактар, рэцэнзент і кансультант.

Мужам Надзеі Фёдараўны быў беларускі мастак-графік і кніжны ілюстратар Генадзь Галубовіч. Рэзультатам сумеснай працы былі кнігі «Жывапіс Беларусі ХІІ — ХVІІІ стагоддзяў», «Пластыка Беларусі ХІІ — ХVІІ стагоддзяў» і іншыя выданні. На радзіме мужа заснавала музей Генадзя Галубовіча[3].

Надзея Высоцкая мела сваяцкія сувязі з Уладзімірам Высоцкім, музей якога таксама плануе заснаваць у вёсцы Вялешына.

Узнагароды і прэміі

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Nadzeâ Fëdaraŭna Vysockaâ // VIAF ID
  2. Сваячка Уладзіміра Высоцкага жыла ў Смаленску (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2017.
  3. Генадзь Міхайлавіч Галубовіч Архівавана 15 студзеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кургане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ