wd wp Пошук:

Гусявіцкі сельсавет

Гусяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Гусявіца.

Гісторыя

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Новагусявіцкага і Старагусявіцкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новая Гусявіца. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пянчынскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 27 верасня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Старая Гусявіца.

Склад

У склад Гусявіцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1934 года — пасёлак Шульскае, да 1947 года — пасёлак Вараі, да 1979 года — пасёлак Новае Жыццё, да 1982 года — пасёлак Івашкаў, да 1983 года — пасёлак Бярозавае Балота, да 1984 года — пасёлак Чырвоная Хачэмля.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1578 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гусявіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе