wd wp Пошук:

Уваравіцкі раён

Ува́равіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1926—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы.

Гісторыя

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Уваравічы. У склад раёна ўключана 39 сельсаветаў: Аздзелінскі, Альхоўскі, Асобінскі, Бацунскі, Блюдніцкі, Борхаўскі, Галееўскі, Глазаўскі, Задораўскі, Іванаўскі, Івольскі, Калінінскі, Кленавіцкі, Крыўскі, Лапіцкі, Ліпскі, Лугініцкі, Міхалёўскі, Новагусявіцкі, Пераходскі, Пыцькаўскі, Пянчынскі, Рагоўскі, Радзееўскі, Рудзянецкі, Рудня-Целяшоўскі, Сінічынскі, Смычкоўскі, Старабеліцкі, Старабудскі, Старагусявіцкі, Троцкі, Уваравіцкі, Хаўхлянскі, Целяшоўскі, Цярэніцкі, Чабатовіцкі, Чарнянскі, Якімаўскі. 4 жніўня 1927 года Чарнянскі сельсавет перададзены ў склад Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 38 сельсаветаў у раёне зацверджаны 21 сельсавет: Аздзелінскі, Бацунскі, Блюдніцкі, Борхаўскі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крыўскі, Лапіцкі, Ліпскі, Пянчынскі, Рудзянецкі, Смычкоўскі, Старабеліцкі, Троцкі, Уваравіцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі нацыянальны рускі, Чабатовіцкі. У 1931 годзе Троцкі сельсавет перайменаваны ў Сталінскі. У 1937 годзе Цярэніцкі нацыянальны рускі сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 годзе раён у складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Уваравічы атрымалі статус гарадскога пасёлка, Уваравіцкі сельсавет скасаваны. 24 жніўня 1950 года ўтвораны рабочы пасёлак Бальшавік. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бацунскі, Лапіцкі, Пянчынскі, Рудзянецкі сельсаветы. 6 красавіка 1960 года Борхаўскі сельсавет перададзены Рэчыцкаму раёну. 20 снежня 1961 года Сталінскі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Уваравічы, Акцябрскі, Блюдніцкі, Бярвёнаўскі, Глазаўскі, Гусявіцкі, Івольскі, Калінінскі, Крывіцкі, Ліпскі, Смычкоўскі, Чабатовіцкі сельсаветы перададзены Буда-Кашалёўскаму раёну, рабочы пасёлак Бальшавік, Аздзелінскі, Старабеліцкі, Целяшоўскі, Цярэніцкі сельсаветы — Гомельскаму раёну.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Уваравічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Уваравіцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных