wd wp Пошук:

Бярвёнаўскі сельсавет

Бярвё́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Хоўхла.

Гісторыя

Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Пераходскага і Хаўхлянскага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Бярвёнаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хоўхла. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе. У склад Бярвёнаўскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1963 года — пасёлак Чыжаўка, да 1968 года — пасёлак Фашчаўка, да 1969 года — пасёлак Вялікі Рог (не існуюць).

Зноскі

  1. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных