wd wp Пошук:

Недайскі сельсавет

Не́дайскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Недайка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 5 жніўня 1996 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Старая Буда, сельсавет перайменаваны ў Старабудскі.

У склад Недайскага сельсавета ўваходзілі: да 1930 года — пасёлак Доўгія, да 1936 года — пасёлкі Новая Недайка і Пакроўск, да 1955 года — пасёлак Новыя Рэйкі, да 1969 года — пасёлкі Новая Сямёнаўка, Янаўка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна