wd wp Пошук:

Патапаўскі сельсавет

Пата́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Патапаўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забабскага сельсавета.

Склад

У склад Патапаўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Першамайскі, да 1996 года — пасёлкі Беразіна, Вазраждзенне, да 2010 года — пасёлак Козі Рог[1].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1088 чалавек[2], з іх 96,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,8 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 марта 2010 г. № 206 Об упразднении сельского населенного пункта(недаступная спасылка)
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Патапаўскі сельсавет