wd wp Пошук:

Беларусы Латвіі

Рыж­ская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы

Беларусы ў Латвіі — частка беларускай дыяспары, другая па колькасці нацыянальная меншасць краіны (3,7% жыхароў напачатку 2008, 83,8 т. чалавек, з іх 50,0 т. неграмадзян). У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва.

Сярэднявечча

У 5-8 стст. славянскія плямёны (перадусім крывічы) з’явіліся на тэрыторыі сённяшняй Латвіі, частка з іх змяшалася з мясцовым балцкім насельніцтвам, часткова асыміляваўшы яго. У гэты час у раёне мясцовасцей Пылда, Піедруя, Істра, Індрыца пачалі фарміравацца выспачкі беларускага аўтахтоннага насельніцтва, якое развівалася ў шчыльным кантакце з асноўным арэалам беларускага этнасу.

Э. Мугурэвіч, В. Уртан, Р. Дзянісава, Я. Граўдоніс, У. Свяжынскі ў сваіх працах паказваюць на шчыльныя кантакты паміж крывічамі і латгаламі, у выніку чаго часам немагчыма правесці выразную мяжу паміж дзвюма плямёнамі. У працэсе ўзаемадачыненняў склалася шырокая культурная і геаграфічная зона з мяшаным насельніцтвам. Пра шчыльнасць кантактаў з крывічамі сведчыць і латышскі этнонім krievs, якім мясцовыя плямёны пазначалі ўсе ўсходнеславянскія плямёны (цяпер ён ужываецца для пазначэння рускіх). Даследаванні адмыслоўцаў кажуць аб падабенстве рытмікі і мелодый у народнай музыцы (М. Голдын), адзежы (А. Зарыня), найменнях прадметаў побыту (Р. Меркенэ), прыказках і прымаўках (Э. Кокарэ).

З цягам часу раён Заходняе Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў (ліваў і латгалаў), пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі. Фарпостамі Полацкага княства ў рэгіёне былі крэпасці Герцыке і Кукенойс, на чале якіх напачатку 13 ст. стаялі адпаведна князі Усевалад і Вячка. Гэтыя князі ў 12001220-х узначальвалі змаганне мясцовых плямёнаў супраць нямецкіх і шведскіх рыцараў. У гарадах Талава, Герцыке, Кукенойс існавалі праваслаўныя цэрквы, падначаленыя Полацкай епархіі.

З заснаваннем у 1201 годзе Рыгі і прыходам крыжакоў Полацкае княства ўсталявала шчыльныя гандлёвыя кантакты з імі, пра што сведчаць дамова 1210 года і іншыя пагадненні. У часы існавання Ганзы купцы-крывічы збудавалі ў Рызе Крэўскі двор. З 1453 года вядомая царква святога Мікалая ў Рызе, з 16 ст. — слабада беларускіх плытагонаў (Крэўсгорад) каля Крустпілса1670 года мела магдэбургскае права).

У выніку Інфлянцкае вайны ў 1561 Інфлянцкі ордэн распаўся на Курляндскае і Задзвінскае княствы, якія тады ж сталі васаламі Вялікага Княства Літоўскага, а з 1569 Рэчы Паспалітай. Паўночная Латвія ў 1629 адышла да Швецыі, паўднёвая ж (Курляндыя) заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай да 1795.

Паводле дадзеных даследчыкаў гісторыі Латвіі, у сярэдзіне XVII ст. (1648) беларусы і рускія складалі больш за палову ўсяго насельніцтва цяперашніх Лудзенскага і Краслаўскага раёнаў. Сюды далучаецца і Даўгаўпілскі раён. Даследчык Сяргей Сахараў называў Прыдруйскую, Пустынскую, Пасінскую воласці раёнамі кампактнага пражыцця беларусаў. У Букмуйжскай воласці Стэжыцкага павета і Шкавенскай воласці Лудзенскага павета яны былі рас­ьсеяныя ўперамежку з латгальцамі. У 18-19 стст. у Латвіі ўзнікла некалькі праваслаўных беларускіх цэркваў.

Расійская імперыя

У 1795 частка беларускіх і латышскіх земляў былі далучаныя да Расійскай імперыі. Перасяленню беларусаў у Латвію спрыяла адмена прыгоннага права ў 1861. Частка беларусаў асела ў партовых гарадох. З Латвіі паходзілі, тут навучаліся ці працавалі ў 19 — пачатку 20 стст. беларускія грамадскія, культурныя і палітычныя дзеячы, пісьменнікі і мастакі: Ігнат Буйніцкі, Віктар Вальтар, Ніна Ватацы, Кастусь Езавітаў, Карусь Каганец, Уладзімір Кудрэвіч, Вацлаў Ластоўскі, Іван Луцкевіч, Янка Маўр.

Паводле ўсерасійскага перапісу 1897 на тэрыторыі сучаснай Латвіі было 81 986 беларусаў (па іншых дадзеных 79 523). У Рызе Вацлаў Ластоўскі і Эдвард Будзька чыталі лекцыі на беларускай мове для беларускае нацыянальнае інтэлігенцыі і настаўнікаў, выступалі перад працаўнікамі з Беларусі.

1918—1944

Беларускае насельніцтва ў паасобных рэгіёнах Латгаліі. 1933

Савецкі перыяд

Постсавецкі перыяд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Беларуская дыяспара
Вікіпедыя:Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Беларусы ў Латвіі
Нацыянальныя меншасці
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Народы Латвіі