wd wp Пошук:

Латгалія

Латгалія — усходні гісторыка-культурны рэгіён Латвіі. Займае прыкладна ¼ частку тэрыторыі краіны. Уключае 6 раёнаў з цэнтрамі: Балві, Лудза, Рэзекнэ, Прэйлі, Даўгаўпілс, Краслава. Насельніцтва — латгальцы, беларусы, рускія, латышы, палякі, яўрэі.

У Латгаліі здаўна быў вельмі цесны кантакт з суседнімі беларускімі раёнамі. Беларуская мова аказала моцны ўплыў на латгальскую, многія з ранніх латгальскіх выданняў (у тым ліку Буквароў) друкаваліся беларускімі друкарнямі (полацкімі езуітамі, віленскімі базыльянамі).

У Індрскай, Піедруйскай (Прыдруйскай) і Робэжніекскай воласцях Краслаўскага раёна беларусы, паводле перапісу 2000 года, складаюць большасць насельніцтва.

Гістарычна раён уздоўж Заходняй Дзвіны ў Латвіі ўвайшоў у сферу ўплыву Полацкага княства. Палачане збіралі даніну з мясцовых плямёнаў латгалаў, пра што ўзгадвае ў сваёй «Хроніцы Інфлянтаў» Генрых Латвійскі.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Латгалія
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Расіі