wd wp Пошук:

Генрых Латвійскі

Генрых Латвійскі, або Генрых Лет (лац.: Henricus de Lettis, ням.: Heinrich von Lettland, лат.: Latviešu Indriķis; 1187/1188, Ніжняя Германія — пасля 1259) — каталіцкі святар Рыжскага архібускупства, місіянер сярод латгалаў абапал Імеры[lv]. Аўтар «Хронікі Лівоніі»[5].

Біяграфія

Старонка копіі «Хронікі Лівоніі»
Царква ў Рубэнэ(лат.) бел., дзе ў 2000 годзе была знойдзена меркаваная магіла Генрыха Латвійскага

У сваёй «Хроніцы» Генрых паслядоўна ўжывае займеннік «мы», кажучы пра немцаў. Аднак, следам за Андрэйсам Пумпурсам у эпасе «Лачплэсіс», латвійская гістарыяграфія 1-й паловы XX ст. пачынаючы з Арведа Швабэ(руск.) бел. настойвае, што Генрых быў латышом[6] (магчыма, узятым у дзіцячым узросце на выхаванне немцамі).

Выхоўваўся ў манастыры аўгусцінцаў(руск.) бел. у Зегеберге(руск.) бел. на гары Сегэ ў Галштыніі. У 1205 годзе Генрых юнаком трапіў у Рыгу[5] і пазней пачаў місіянерскую дзейнасць у Лівоніі. У 1208 годзе пасвечаны біскупам Альбертам у святара, атрымаў прыход у Рубенэ(лат.) бел. (Папендорф, ням.: Ymera) за 12 км на поўнач ад Вендэна, пазней нададзены яму ў леннае ўладанне.

У 1225—1227 гадах Генрых склаў «Хроніку Лівоніі» (лац.: Chronicon Livoniae, ням.: Livländische Chronik), дзе падрабязна апісаў падзеі нямецкай каланізацыі і гісторыю навяртання ў хрысціянства куршаў, ліваў, латгалаў, эстаў і селаў. Хронікі Генрыха — найбольш аўтарытэтная крыніца па гісторыі Лівоніі канца XII і пачатку XIII стагоддзяў[5], адметная дэталёвым апісаннем фактаў, дакладнасцю імёнаў, геаграфічных назваў, храналогіі[5].

Навуковыя выданні Хронікі

У мастацтве

Генрых Латвійскі стаў героем паэмы Візмы Бэлшавіцы «Заўвагі Генрыха Латвійскага на палях Лівонскай хронікі» (лат.: Indriķa Latvieša piezīmes uz Livonijas hronikas malām, 1969), дзе вобраз латыша-храніста, вымушанага прыхільна апісваць заваёвы чужога яму рэжыму, выкарыстаны паэтэсай, як лічыцца, каб выказаць сваё стаўленне да савецкага рэжыму ў Латвіі[6]. Генрых Латвійскі адзін з галоўных персанажаў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», таксама згадваецца ў аповесці Уладзіміра Арлова «Дзень калі ўпала страла».

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119318679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Henricus Lettus // opac.vatlib.it
  3. 1 2 Henricus Lettus // MAK
  4. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. 1 2 3 4 Генрих Латвийский // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
  6. 1 2 Linda Kaljundi, Kaspars Kļaviņš. The Chronicler and the Modern World: Henry of Livonia and the Baltic Crusades in the Enlightenment and National Traditions // Crusading and Chronicle Writing on the Medieval Baltic Frontier: A Companion to the Chronicle of Henry of Livonia / Edited by Marek Tamm, Linda Kaljundi and Carsten Selch Jensen. — Ashgate Publishing, Ltd., 2011. — P. 445—449. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Нарадзіліся ў Магдэбургу
Памерлі ў 1259 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з украінскай
Гісторыкі XIII стагоддзя
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1187 годзе
Постаці латвійскай гісторыі
Постаці латвійскага каталіцтва
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Лацінскія гісторыкі
Асобы
Гісторыкі Сярэдневякоўя