wd wp Пошук:

Ніна Барысаўна Ватацы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ватацы. Ніна Барысаўна Вата́цы[1] (14 мая 1908, Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[2].

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Вендэн Ліфляндскай губерні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1930 годзе. З 1930 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 года — галоўны бібліёграф)[2].

Навуковая дзейнасць

Друкавалася з 1932 года. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фотаздымкі М. Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыццё і творчасць (сумесна з А. Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[2].

Зноскі

  1. Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 Ватаци Нина Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Члены КПСС
Бібліёграфы Беларусі
Памерлі ў 1997 годзе
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Памерлі 3 жніўня
Нарадзіліся ў Цэсісе
Выпускнікі БДУ
Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Асобы
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Бібліятэкары Беларусі
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Кнігазнаўцы Беларусі
Нарадзіліся 14 мая
Літаратуразнаўцы Беларусі