wd wp Пошук:

Прыказка

Пры́казка — жанр народнай паэтычнай творчасці, агульнавядомае кароткае выслоўе з павучальным сэнсам. Па форме і функцыі гэты тып ўстойлівай адзінкі аналагічны сказу — валодае сэнсавай, структурнай і інтанацыйнай завершанасцю.

Прыклад: Адной рукой і вузла не завяжаш. Вывучэннем прыказак з мовазнаўчых пазiцый займаецца фразеалогія.

Прыказка — «фальклорны мікратэкст»:[1] у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай: Сем разоў адмервай, а раз адрэзвай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Mихневич А. Е. Идиоматика // Белорусский и другие славянские языки: семантика и прагматика: Материалы Междунар. конференции Вторые Супруновские чтения (28-29 сент. 2001 г., Минск) / В авт. редакции. — Мн.: БГУ, 2002. с.89-95. С.94

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Парэміялогія
Катэгорыя·Літаратурныя жанры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жанры фальклору