wd wp Пошук:

Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кудрэвіч.

Уладзі́мір Мікала́евіч Кудрэ́віч (13 (25) лістапада 1884, Чавусы4 студзеня 1957) — беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і начальніка паштовага аддзялення. У двухлетнем узросце застаўся сіратою, выхоўваўся ў чужой сям’і. У 1898 годзе скончыў вучобу ў царкоўна-прыходскай школе і паступіў у чатырохкласнае павятовае вучылішча, дзе настаўнік малявання звярнуў увагу на мастацкія здольнасці вучня. З надзеяй паступіць у Строганаўскае мастацка-прамысловае вучылішча[ru] юнак паехаў у Маскву, але марна: на казённы кошт яго не прынялі, а магчымасцей для атрымання матэрыяльных сродкаў ён не меў. У 1902 годзе пайшоў на службу па месцу працы свайго памерлага айца, у Чавускую паштова-тэлеграфную кантору, і амаль адразу быў пераведзены ў Гомель на пасаду тэлеграфіста Лібава-Роменскай чыгункі.

У 1903—1906 гадах Кудрэвіч вучыўся ў мастацкім вучылішчы горада Лібавы ў майстэрні іканапісца С. П. Васільева. Падчас вучобы ў Лібаве ў Кудрэвіча выявіўся акцёрскі талент. З 1907 года ён іграў на сцэне, выконваў пераважна камедыйныя ролі.

У 1915 годзе Кудрэвіч пераехаў ў Мінск. Пасля кастрычніка 1917 ён працаваў загадчыкам клуба Заходняй чыгункі, адначасова кіраваў мастацкай студыяй, выступаў на сцэне клуба ў якасці акцёра, выконваў абавязкі рэжысёра і дэкаратара спектакляў. У 1920 — х гадах займаўся педагагічнай дзейнасцю, актыўна ўдзельнічаў у мастацкім жыцці краіны, працаваў над новымі карцінамі.

У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

У 1941—1944 гадах жыў у эвакуацыі. Спачатку ў вёсцы Мартынаўка Арэнбургскай вобласці, а з 1943 у горадзе Кемерава, дзе ўначаліў аддзяленне Саюза савецкіх мастакоў.

З 1944 года жыў і працаваў у Мінску.

Член праўлення Саюза савецкіх мастакоў БССР (1944—1948).

Узнагароды і званні

Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: два ордэна «Знак Пашаны» (1944), (1949), медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1944).

Творчасць

Асноўныя працы: «Стары Мінск» (1921), «Млын» (1925), «Беларуская вёска» (1925), «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—1939), «БелДРЭС»(1940), «Па дарогах вайны» (1945—1946), «На рацэ Сож» (1945), «На Дняпры» (1947), «Глыбокае змярканне» (1947), «Свіслач. Ждановічы» (1951).

З 1909 года ўдзельнічаў у мастацкіх выстаўках.[1]

«Раніца вясны», 1924

Зноскі

  1. Мастацтва (архітэктура, жывапіс, скульптура, графіка) Чавускага раёна

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавусах
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1957 годзе
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску