wd wp Пошук:

Дзвінскі павет

Дзві́нскі павет (лат.: Daugavpils apriņķis, да 1893 г. – Дынабургскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Самы заходні павет Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Дзвінск (да 1893 г. – Дынабург, з 1920 г. – Даўгаўпілс).

Гісторыя

Дзвінскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.

Геаграфія

Дзвінскі павет з’яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На захадзе межаваў з Ліфляндскай, на поўдні – з Курляндскай губерней. Плошча павета складала 3985 кв. вёрст.

Заходняя і паўднёвая межы павета праходзілі па Дзвіне.

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 237 тыс. чал.[1], у тым ліку латышоў - 39,0%; яўрэяў - 20,0%; рускіх - 15,3%; беларусаў - 13,8%; палякаў - 9,1%, немцаў - 1,8%. У павятовым горадзе Дзвінску пражывала амаль 70 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел

У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 4 станы і 16 валасцей:

Воласць Валасны цэнтр
Варкоўская в. Вялікія Клапары
Вышкаўская м. Вышкі
Дагдзенская м. Дагда
Ізабелінская м. Гейбы
Капінская в. Капіна
Калупская пагост Калуп
Крэйцбургская м. Шкільцер
Краслаўская м. Краслава
Лівенгофская м. Лівенгоф
Ліксненская в. Вайкуланы
Малінаўская в. Папялішскі млын
Осуньская с. Осунь
Прэльская м. Прэйлі
Ужвальцкая в. Ужвальд
Унгермуйжская в. Стокі
Яшмуйжская маёнтак Яшмуйжа

Сучаснае становішча

У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на “Демоскоп Weekly”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паветы Полацкай губерні
Катэгорыя·Дзвінскі павет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паветы Віцебскай губерні
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum