wd wp Пошук:

Літоўская губерня

Літоўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіянальнага ўзроўню ў Расійскай імперыі ў 17971801 гг. Цэнтр — горад Вільня.

Утворана паводле імяннога ўказа ад 23 снежня 1796 г. шляхам аб’яднання Віленскай і Слонімскай губерняў.

Адміністрацыйны падзел

У склад Літоўскай губерні ўваходзіла 19 паветаў:

Павет Павятовы цэнтр
Ашмянскі Ашмяны
Браслаўскі Браслаў
Брэст-Літоўскага Брэст-Літоўск
Ваўкавыскага Ваўкавыск
Віленскі Вільня
Вількамірскі Вількамір
Гродзенскі Гродна
Завілейскі Свянцяны
Кобрынскі Кобрын
Ковенскага Коўна
Лідскага Ліда
Навагрудскі Навагрудак
Пружанскі Пружаны
Расіенскі Расіены
Слонімскі Слонім
Троцкі Трокі
Упіцкі Упіта ?
Цельшаўскі Цельшы
Шавельскі Шаўлі

Насельніцтва

У 1797 г. насельніцтва складала каля 1 568,2 тыс. чалавек, у т.л. 1 млн сялян, 120 тыс. шляхты. Губерня мела 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ваколіцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найбуйнейшае дзяржаўнае ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 г. у пажыццёвым трыманні маршалка Міхала Ежы Мнішкі. Цэнтральная адміністрацыя — вярхоўнае літоўскае праўленне на чале з літоўскім генерал-губернатарам (намеснікам).

Указам Аляксандра I ад 21 верасня 1801 г. губерня зноў была падзелена на Літоўска-Віленскую губерню і Літоўска-Гродзенскую губерню.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Губерні Расійскай імперыі
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат