wd wp Пошук:

Бакінскі славянскі ўніверсітэт

Бакінскі славянскі ўніверсітэт (азерб.: Bakı Slavyan Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны па ініцыятыве прэзідэнта Азербайджана Гейдара Аліева ў 2000 годзе на базе былога педагагічнага інстытута рускай мовы і літаратуры, які быў створаны ў 1945 годзе. Ва ўніверсітэце, які спецыялізуецца на вывучэнні славянскіх і германскіх моў, літаратуры, культуры, геаграфіі, гісторыі, палітыкі, рыхтуюцца выкладчыкі па рускай, польскай, чэшскай, англійскай, нямецкай, балгарскай, украінскай, грэцкай, славацкай, беларускай, сербскай, харвацкай, баснійскай, французскай, турэцкай мовах і літаратурах, філолагі, перакладчыкі, дыпламаты, журналісты, а таксама спецыялісты па міжнародных адносінах, культуры, геаграфіі, гісторыі гэтых краін.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Азербайджана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2000 годзе