wd wp Пошук:

Апшэронскі паўвостраў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Апшэронскі паўвостраў (азерб.: Abşeron yarımadası) — паўвостраў на паўднёвым захадзе Каспійскага мора. Уяўляе сабою працяг Вялікага Каўказскага хрыбта. Уваходзіць у склад Азербайджана. Тэрыторыя - 2 110 км². Насельніцтва (2008 г.) - 3,4 млн чал. На Апшэронскім паўвостраве знаходзіцца Баку, сталіца Азербайджана.

Геаграфія

Апшэронскі паўвостраў удаецца прыкладна на 60 - 70 км у Каспійскае мора. Максімальная шырыня - каля 30 км. Шахава каса на ўсходзе паўвострава — крайні ўсходні кантынентальны пункт Азербайджана. Берагавыя абрысы ў значнай ступені залежаць ад вагання ўзроўню Каспія.

Апшэронскі паўвостраў звычайна ўключаецца географамі ў фізіка-геаграфічны раён Вялікага Каўказа[1]. Сфарміраваўся ў выніку субдукцыі (Гл. Тэктоніка пліт) у рэгіёне сейсмічнай актыўнасці. Для геалогіі паўвострава характэрны зрушэнні пластоў розных перыядаў[2][3][4].

Ландшафты Апшэронскага паўвострава вызначаюцца прыналежнасцю да зоны апускання сістэмы Вялікага Каўказа, таму толькі на захадзе і паўночным захадзе захаваліся горныя фармацыі, якія, аднак, не перавышаюць 340 - 350 м. На поўначы распаўсюджаны лёгкарухомыя пясчаныя выдмы, саланчакі, саляныя азёры, конусы гразевых вулканаў. Славутая прыродная мясціна поўначы — Янар Даг. На паўднёвым захадзе ўзвышаюцца Бакінскае і Гюздэкскае плато (260 - 310 м). Навакольныя даліны, таксама адметныя гразевымі вулканамі, месцяцца ніжэй узроўню акіяна, таму ўступы плато падаюцца высокімі. Усход Апшэронскага паўвострава — гэта нізінная раўніна. Узбярэжжа знаходзіцца ніжэй узроўню акіяну.

Карысныя выкапнінафта, газ, бітум, вапняк, пясок, гліна, галіт, лекавыя гразі і інш.

Пераважаюць малаплодныя шэра-бурыя глебы[5]. Нягледзячы на гэта, паўвостраў — важны цэнтр земляробства. Адзіная рака Сумгаітчай каля Сумгаіта ўлетку перасыхае. Для абрашэння сельскагаспадарчых зямель і забеспячэння насельніцтва пітной вадой у сярэдзіне XX ст. быў створаны Апшэронскі канал (74 км).

Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпература самага прахалоднага месяца лютага — +4°C, самага спякотнага месяца ліпеня — +26,4°C. Надвор’е залежыць ад вятроў. палярныя паветраныя масы фарміруюць моцныя вятры хазры. Яны паніжаюць тэмпературу на 5°C - 12°C. Паўднёвы вецер гілавар спрыяе ўзімку пацяпленню, а ўлетку прыводзяць да засухі. Сярэднегадавая норма ападкаў — каля 200 мм. Дажджы пераважна ідуць у канцы восені або ў пачатку вясны.

Прырода

Высокая шчыльнасць насельніцтва і здабыча нафты аказваюць значны ўплыў на прыроду Апшэронскага паўвострава. Флора характэрная для паўпустынь[6]. Распаўсюджаны ксерафіты, зараснікі палыну і салянкі. Жыхары сельскай мясцовасці вырошчваюць гародніну, садовыя культуры, вінаград. Умовы Апшэронскага паўвострава выдатна прыстасаваны для такой сельскагаспадарчай культуры, як шафран.

Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, паўзунамі, казуркамі, амфібіямі. Да прыходу чалавека Апшэронскі паўвостраў адрозніваўся відавым багаццем млекакормячых. У наш час сустракаюцца грызуны, вожыкавыя, зайцы, тушканчыкі, кажаны, лісы, ваўкі, ласкі, джэйраны, на марскім узбярэжжы — каспійскія цюлені[7][8].

Для аховы прыроды на паўднёвым усходзе паўвострава створаны Апшэронскі нацыянальны парк.

Зноскі

  1. Азербайджан: Физико-географическое районирование
  2. Л.И. Лебедев, ВЛИЯНИЕ ТЕКТОНИЧЕСКИХ ФАКТОРОВ НА НЕФТЕГАЗОНОСНОСТЬ ВНУТРЕННИХ МОРЕЙ
  3. Ш.Ф. МЕХТИЕВ, С.А. АЛИЕВ О факторах, влияющих на геотермическую ступень нефтяных месторождений Азербайджана
  4. Knapp C.C., Knapp J.H. Absheron Allochthon of the South Caspian Sea: evidence for slope instability in Response to gas hydrate dissociation // SOUTH-CASPIAN BASIN: geology, geophysics, oil and gas content. - Baku, 2004. Архівавана 4 сакавіка 2016. P. 257 - 2688
  5. Азербайджан: Почвенный покров
  6. Армянское нагорье и Закавказье
  7. Список млекопитающих ареала «Апшеронский полуостров»
  8. Absheron National Park: FAUNA Архівавана 19 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Геаграфія Азербайджана
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Паўвостравы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Множныя параметры
Катэгорыя·Паўвостравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сухія вобласці ніжэй узроўня мора