wd wp Пошук:

Зайцы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Заяц (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зайцы (значэнні). Зайцы́ (Lepus) — род млекакормячых сямейства зайцавых атрада зайцападобных.

Выдзяляецца каля 23 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Афрыцы. Найбольш вядомыя заяц-бяляк, заяц-русак, талай.

Даўжыня да 75 см, маса да 7 кг. Заднія канечнасці звычайна значна даўжэйшыя за пярэднія. Вушы доўгія, хвост кароткі. Размнажаюцца да 5 разоў за год. Дзіцяняты (2—8) нараджаюцца відушчыя, укрытыя поўсцю, здольныя адразу бегаць. Кормяцца травяністай расліннасцю, карой, пупышкамі, галінкамі дрэў і кустоў, сенам і інш.

Аб’екты палявання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Зайцавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара