wd wp Пошук:

Гуанчжоу

Гуанчжоу[2] або Гуанчжоў[3], раней Кантон — горад субправінцыйнага значэння Кітайскай Народнай Рэспублікі, сталіца правінцыі Гуандун, палітычны, эканамічны, навукова-тэхнічны, адукацыйны, культурны і транспартны цэнтр паўднёвага Кітая. Гуанчжоў з насельніцтвам каля 10 млн чалавек з’яўляецца трэцім паводле насельніцтва горадам Кітая, саступае толькі Пекіну і Шанхаю. Плошча горада 7434,4 км² на сушы і 744 км² на моры.

Геаграфія

Гуанчжоу ляжыць у субтропіках. Клімат цёплы і вільготны, у любую пару года ў горадзе шмат кветак. Гуанчжоу — добра вядомы культурна-гістарычны горад Кітая, з’яўляецца найбуйнейшым у Паўднёвым Кітаі гандлёва-прамысловым горадам і марскім замежнагандлёвым портам.

Гуанчжоу знаходзіцца ў паўднёвай частцы кантынентальнага Кітая, на поўнач ад дэльты ракі Чжуцзян («жамчужная рака»), побач з узбярэжжам Паўднёва-Кітайскага мора, Ганконгам і Макаа. Самая высокая гара ў Гуанчжоу — Бай-юнь-Шань. Горад перасякае рака Чжуцзян, якая, прыняўшы воды прытокаў — Дунцзян («усходняя рака»), Сіцзян («заходняя рака») і Бэйцзян («паўночная рака»), упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора. Агульная плошча тэрыторыі горада складае 7434,4 км².

Клімат Гуанчжоу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 27,2 28,6 32,1 32,4 36,2 36,6 39,1 38,0 37,6 34,8 32,5 29,6 39,1
Сярэдні максімум, °C 18,3 18,5 21,6 25,7 29,3 31,5 32,8 32,7 31,5 28,8 24,5 20,6 26,5
Сярэдні мінімум, °C 10,3 11,7 15,2 19,5 22,7 24,8 25,5 25,4 24,0 20,8 15,9 11,5 18,9
Абсалютны мінімум, °C 0,1 1,3 3,2 7,7 14,6 18,8 21,6 20,9 15,5 9,5 4,9 0,0 0,0
Норма ападкаў, мм 41 69 85 201 284 276 233 227 166 87 35 32 1 736

Гарады-пабрацімы

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Численность населения в китайском городе Гуанчжоу превысила 14 млн человек (нявызн.) (недаступная спасылка). Xinhua News Agency. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 16 лютага 2011.
  2. У. Куліковіч. Новае ў беларускай арфаграфіі, Мн., 2009, С.98
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Гарады правінцыі Гуандун
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады субправінцыйнага значэння КНР
Гуанчжоу
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу