wd wp Пошук:

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2009

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 (англ.: UK Championship 2009, таксама вядомы як Pukka Pies UK Championship 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 13 снежня 2009 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 33-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Майка Дана (9:5), леташняга пераможцу Шона Мёрфі (9:3), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (9:8) і шатландцаў Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:5) і чэмпіёна свету Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы кітаец стаў двухразовым пераможцам другога па значнасці рэйтынгавага турніру, выйграў свой пяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул, а таксама першае прафесійнае спаборніцтва за паўтара года (у чэрвені 2008 года ён стаў пераможцам нярэйтынгавага турніру Цзянсу Класік).

Турнір

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 года стаў 33-м розыгрышам турніру, які быў засанаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2009/2010.

Рэйтынгавыя ачкі

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
8000
Фіналіст
6400
Паўфіналісты
5120
Чвэрцьфіналісты
4000
1/8 фіналу
3040
1/16 фіналу
2240
1120
1/24 фіналу (квал.)
1840
920
1/32 фіналу (квал.)
1440
720
1/40 фіналу (квал.)
1040
520
1/48 фіналу (квал.)
640
320
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1   Шон Мёрфі 9  
  Джэрард Грын 5  
  1   Шон Мёрфі 3  
  13   Дзін Цзюньхуэй 9  
13   Дзін Цзюньхуэй 9
  Майк Дан 5  
  13   Дзін Цзюньхуэй 9  
  5   Алістэр Картэр 8  
11   Марк Ален 8  
  Стывен Лі 9  
    Стывен Лі 5
  5   Алістэр Картэр 9  
5   Алістэр Картэр 9
  Роры Мак-Лаўд 7  
  13   Дзін Цзюньхуэй 9  
  4   Стывен Магуайр 5  
8   Марка Фу 3  
  Пітэр Лайнс 9  
    Пітэр Лайнс 9
  15   Марк Уільямс 8  
15   Марк Уільямс 9
  Грэм Дот 2  
    Пітэр Лайнс 5
  4   Стывен Магуайр 9  
12   Джо Пэры 4  
  Сцюарт Бінэм 9  
    Сцюарт Бінэм 3
  4   Стывен Магуайр 9  
4   Стывен Магуайр 9
  Майкл Холт 6  
13   Дзін Цзюньхуэй 10
2   Джон Хігінс 8
3   Роні О'Саліван 9  
  Мэцью Стывенс 3  
  3   Роні О'Саліван 9  
  14   Пітэр Эбдан 3  
14   Пітэр Эбдан 9
  Джад Трамп 4  
  3   Роні О'Саліван 9  
  7   Марк Сэлбі 3  
10   Стывен Хендры 9  
  Стыў Дэвіс 6  
  10   Стывен Хендры 5
  7   Марк Сэлбі 9  
7   Марк Сэлбі 9
  Джэймі Коўп 8  
  3   Роні О'Саліван 8
  2   Джон Хігінс 9  
6   Раян Дэй 3  
  Лян Вэньбо 9  
    Лян Вэньбо 9
  16   Марк Кінг 2  
16   Марк Кінг 9
  Энтані Хэмілтан 2  
    Лян Вэньбо 2
  2   Джон Хігінс 9  
9   Ніл Робертсан 9  
  Том Форд 3  
  9   Ніл Робертсан 8
  2   Джон Хігінс 9  
2   Джон Хігінс 9
  Рыкі Уолдэн 7  

Фінал

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 13 снежня 2009.
Дзін Цзюньхуэй (13)
Кітай
10:8 Джон Хігінс (2)
Шатландыя
Дзённая сесія: 93:11 (81), 43:75 (67), 101:27 (69), 32:77, 78:4 (63), 51:62, 65:49, 0:96 (80)
Вячэрняя сесія: 58:22, 21:67, 78:12 (50), 1:99 (91), 5:68, 75:5 (74), 64:58, 62:49, 18:115 (115), 84:36 (75)
81 Найвышэйшая серыя 115
0 Соценныя серыі 1
6 Серыі 50+ 5

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Англіі
Катэгорыя·Снукерны сезон 2009/2010
Катэгорыя·Снежань 2009 года
Катэгорыя·Спорт у Англіі ў 2009 годзе
Катэгорыя·2009 год у снукеры
Катэгорыя·Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры