wd wp Пошук:

Марк Антоній

Марк Антоній (82 да н.э. — 30 да н.э.): рымскі палітычны дзеяч і военачальнік.

Пасля забойства Цэзара (15 сакавіка 44 да н.э.) заняў, у дачыненні да змоўнікаў, прымірную пазіцыю, увайшоў у саюз з Актавіянам і ажаніўся з сястрой таго, Актавіяй. У выніку масавых рэпрэсій супраць рымскай шляхты ўзбагаціўся за кошт маёмасці рэпрэсаваных. Пазней атрымаў у кіраванне ўсходнія вобласці Рымскай дзяржавы; жыў там у вялікай раскошы, на падабенства грэчаскіх цароў. Увайшоў у саюз з егіпецкай царыцай Клеапатрай VII[9], і разам з ёй выступіў супраць Актавіяна, аднак панёс паражэнне ў марской бітве пад мысам Акцый (31 да н.э.) і разам з Клеапатрай скончыў жыццё самагубствам.

Верагодная выява Марка Антонія дасюль не знойдзеная. Найбольш імавернай версіяй лічыцца бронзавая галава (парэштак статуі з Кілікіі), якая захоўваецца ў Луўры[10].

Зноскі

  1. 1 2 M. Antonius (30) M. f. M. n. // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 29 чэрвеня 2021.
  2. http://www.city-data.com/world-cities/Rome-History.html
  3. http://search.informit.com.au/fullText;dn=700028765003471;res=IELHSS
  4. http://www.cleveland.com/books/index.ssf/2010/12/stacy_schiff_conjures_a_fascin.html
  5. http://www.jstor.org/stable/266823
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 http://www.strachan.dk/family/antonius.htm
  7. 1 2 3 4 5 6 7 M. Antonius (30) M. f. M. n. // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  9. Легенда кажа, што ён зрабіў гэта пад уражаннем ад прыгажосці Клеапатры.
  10. Раней гэтую галаву прыймалі за галаву Нерона. Шматлікія грэчаскія статуі, верагодна, з’яўляліся статуямі пергамскіх цароў Атала і Эўмена з перабітымі надпісамі. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зарэзаліся
Катэгорыя·Памерлі ў Александрыі
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 83 годзе да н.э.
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Юліі-Клаўдзіі
Катэгорыя·Памерлі ў 30 годзе да н.э.