wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2011

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 (англ.: Welsh Open 2011, таксама вядомы як Wyldecrest Park Homes Welsh Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2011 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў дваццатым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Кампанія Wyldecrest Park Homes упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500 (на £24,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на свяім шляху да тытула Джэка Лісоўскі (4:3), Дэйва Харальда (4:1), Мэцью Стывенса ў чвэрцьфінале (5:3), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:2) і свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 35-гадовы шатландзец выйграў свой другі запар і трэці ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, зраўняўшыся па колькасці перамог з рэкардсменам Стывенам Хендры, 23-ці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама трэці прафесійны турнір у сезоне (пасля чэмпіянату Рура і чэмпіянату Вялікабрытаніі).

Прызавыя грошы

У 2011 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія Wyldecrest Park Homes. Прызавы фонд панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £23,200, склаўшы £201,500. Таксама на £5,000 знізіліся і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £30,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£30,000
Фіналіст
£15,000
Паўфіналісты
£7,500
Чвэрцьфіналісты
£5,600
1/8 фіналу
£4,000
1/16 фіналу
£2,500
1/24 фіналу
£1,600
1/32 фіналу
£1,250
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£1,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£201,500

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 4 перамог
Другі раўнд
да 4 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1   Джон Хігінс 4  
  Джэк Лісоўскі 3  
  1   Джон Хігінс 4  
    Дэйв Харальд 1  
15   Рыкі Уолдэн 3
  Дэйв Харальд 4  
  1   Джон Хігінс 5  
    Мэцью Стывенс 3  
9   Роні О'Саліван 2  
  Раян Дэй 4  
    Раян Дэй 3
    Мэцью Стывенс 4  
5   Шон Мёрфі 0
  Мэцью Стывенс 4  
  1   Джон Хігінс 6  
  7   Алістэр Картэр 2  
7   Алістэр Картэр 4  
  Бары Хокінс 3  
  7   Алістэр Картэр 4
  12   Пітэр Эбдан 1  
12   Пітэр Эбдан 4
  Дамінік Дэйл 2  
  7   Алістэр Картэр 5
  4   Дзін Цзюньхуэй 2  
11   Марк Ален 4  
  Род Лоўлер 1  
  11   Марк Ален 3
  4   Дзін Цзюньхуэй 4  
4   Дзін Цзюньхуэй 4
  Маркус Кэмбэл 3  
1   Джон Хігінс 9
8   Стывен Магуайр 6
3   Марк Уільямс 4  
  Марка Фу 0  
  3   Марк Уільямс 4  
  13   Джэймі Коўп 0  
13   Джэймі Коўп 4
  Роры Мак-Лаўд 3  
  3   Марк Уільямс 3  
  8   Стывен Магуайр 5  
14   Стывен Хендры 4  
  Джо Пэры 0  
  14   Стывен Хендры 2
  8   Стывен Магуайр 4  
8   Стывен Магуайр 4
  Джэрард Грын 2  
  8   Стывен Магуайр 6
  6   Марк Сэлбі 5  
6   Марк Сэлбі 4  
  Сцюарт Бінэм 3  
  6   Марк Сэлбі 4
  16   Марк Кінг 2  
16   Марк Кінг 4
  Майкл Холт 1  
  6   Марк Сэлбі 5
  10   Грэм Дот 3  
10   Грэм Дот 4  
  Джэймі Бёрнэт 1  
  10   Грэм Дот 4
  2   Ніл Робертсан 1  
2   Ніл Робертсан 4
  Найджэл Бонд 2  

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 20 лютага 2011.
Джон Хігінс (1)
Шатландыя
9:6 Стывен Магуайр (8)
Шатландыя
Дзённая сесія: 0:83 (59), 32:71 (53), 121:1 (120), 0:101 (89), 72:58 (72, 58), 0:88 (76), 40:71, 71:18 (70)
Вячэрняя сесія: 55:49, 64:48 (63), 75:56, 75:0 (75), 0:75 (75), 127:1 (54, 66), 80:50 (72)
120 Найвышэйшая серыя 89
1 Соценныя серыі 0
8 Серыі 50+ 6

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·2011 год у снукеры
Катэгорыя·Спорт ва Уэльсе ў 2011 годзе
Катэгорыя·Снукерны сезон 2010/2011
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры
Катэгорыя·2011 год у Ньюпарце
Катэгорыя·Люты 2011 года
Катэгорыя·Снукерныя турніры ва Уэльсе