wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2010

Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 (англ.: Welsh Open 2010, таксама вядомы як Totesport.com Welsh Open 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 студзеня 2010 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Кампанія Totesport.com упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £224,700, з якіх £35,000 атрымаў пераможца.

Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на свяім шляху да тытула Майкла Джаджа (5:2), свайго суайчынніка Грэма Дота (5:1), Марка Сэлбі ў чвэрцьфінале (5:2), лідара сусветнага рэйтынгу Роні О’Салівана ў паўфінальным матчы (6:4) і леташняга пераможцу Алістэра Картэра ў фінальным паядынку (9:4). Такім чынам, 34-гадовы шатландзец выйграў свой другі ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, 21-ы рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы турнір пасля чэмпіянату свету 2009 года.

Прызавыя грошы

У 2010 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія Totesport.com. Прызавы фонд застаўся амаль на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £224,700. Першы прыз спаборніцтва не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £35,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£35,000
Фіналіст
£17,500
Паўфіналісты
£8,750
Чвэрцьфіналісты
£6,500
1/8 фіналу
£4,275
1/16 фіналу
£2,700
1/24 фіналу
£1,725
1/32 фіналу
£1,325
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£2,000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£500
Агульны прызавы фонд
£224,700
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі
Максімальны брэйк у кваліфікацыі

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 9 перамог
                                               
1   Алістэр Картэр 5  
  Марк Дэвіс 1  
  1   Алістэр Картэр 5  
  9   Ніл Робертсан 2  
9   Ніл Робертсан 5
  Лю Сун 2  
  1   Алістэр Картэр 5  
  6   Раян Дэй 2  
10   Стывен Хендры 5  
  Дэйв Харальд 1  
  10   Стывен Хендры 3
  6   Раян Дэй 5  
6   Раян Дэй 5
  Тоні Дрэга 4  
  1   Алістэр Картэр 6  
  4   Стывен Магуайр 3  
8   Марка Фу 2  
  Эндру Хігінсан 5  
    Эндру Хігінсан 0
  15   Марк Уільямс 5  
15   Марк Уільямс 5
  Фергал О'Браен 2  
  15   Марк Уільямс 1
  4   Стывен Магуайр 5  
14   Пітэр Эбдан 0  
  Бары Хокінс 5  
    Бары Хокінс 1
  4   Стывен Магуайр 5  
4   Стывен Магуайр 5
  Дамінік Дэйл 4  
1   Алістэр Картэр 4
2   Джон Хігінс 9
3   Роні О'Саліван 5  
  Сцюарт Бінэм 1  
  3   Роні О'Саліван 5  
    Джэймі Коўп 0  
13   Дзін Цзюньхуэй 3
  Джэймі Коўп 5  
  3   Роні О'Саліван 5  
  11   Марк Ален 2  
11   Марк Ален 5  
  Том Форд 2  
  11   Марк Ален 5
    Мэцью Стывенс 2  
5   Шон Мёрфі 4
  Мэцью Стывенс 5  
  3   Роні О'Саліван 4
  2   Джон Хігінс 6  
7   Марк Сэлбі 5  
  Джад Трамп 2  
  7   Марк Сэлбі 5
  16   Марк Кінг 3  
16   Марк Кінг 5
  Маркус Кэмбэл 1  
  7   Марк Сэлбі 2
  2   Джон Хігінс 5  
12   Джо Пэры 3  
  Грэм Дот 5  
    Грэм Дот 1
  2   Джон Хігінс 5  
2   Джон Хігінс 5
  Майкл Джадж 2  

Фінал

Фінал: да 9 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Ньюпарт Цэнтр, Ньюпарт, Уэльс, 31 студзеня 2010.
Алістэр Картэр (1)
Англія
4:9 Джон Хігінс (2)
Шатландыя
Дзённая сесія: 0:128 (95), 1:101 (101), 24:78 (71), 0:137(137), 48:81(81), 81:13, 27:94 (59), 72:54 (54 Хігінс, 66)
Вячэрняя сесія: 33:72 (72), 90:0 (60), 73:72 (72 Хігінс, 73), 49:76, 1:76 (76)
73 Найвышэйшая серыя 137
0 Соценныя серыі 2
3 Серыі 50+ 10

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·2010 год у снукеры
Катэгорыя·Студзень 2010 года
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры
Катэгорыя·2010 год у Ньюпарце
Катэгорыя·Снукерны сезон 2009/2010
Катэгорыя·Спорт ва Уэльсе ў 2010 годзе
Катэгорыя·Снукерныя турніры ва Уэльсе