wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2018

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 (англ.: China Open 2018, таксама вядомы як Fuhua Group China Open 2018 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 8 красавіка 2018 года ў спартыўнай зале Цэнтра Алімпійскага спорта ў горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £225,000 атрымаў пераможца.

Турнір

Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 стаў 19-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з’яўляўся 19-м рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам амаль у два разы, склаўшы £1,000,000. Такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 года стаў першым снукерным спаборніцтвам у гісторыі за выключэннем чэмпіянату свету, прызавы фонд якога дасягнуў мільёна фунтаў стэрлінгаў. Ён таксама перавысіў прызавыя фонды ўсіх прафесійных турніраў акрамя чэмпіянату свету (£1,968,000) ў сезоне 2017/2018.

Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру склала £225,000, амаль у тры разы перасягнуўшы леташні розыгрыш (£85,000). Такім чынам, першы прыз стаў рэкордным з усіх снукерных турніраў за выключэннем чэмпіянату свету, перасягнуўшы Мастэрс 2003 года (£210,000), і стаў сёмым першым прызам у гісторыі па колькасці на момант правядзення турніру (пасля чэмпіянатаў свету 2002–2003 і 2014–2017), а таксама другім у сезоне 2017/2018 пасля чэмпіянату свету (£425,000).

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £225000
Фіналіст £90000
Паўфіналісты £45000
Чвэрцьфіналісты £27000
1/8 фіналу £18000
1/16 фіналу £11000
1/32 фіналу £5000
Найвышэйшы брэйк £7000
Агульны прызавы фонд£1000000
Максімальны брэйк£35000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі£4500

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 6 перамог
Другі раўнд
да 6 перамог
Трэці раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 10 перамог
Фінал
да 11 перамог
                                                         
1   Марк Сэлбі 6  
64   Скот Дональдсан 4  
  1   Марк Сэлбі 6  
  32   Бэн Вуластан 3  
32   Бэн Вуластан 6
70   Лі Уолкер 5  
  1   Марк Сэлбі 6  
  73   Лю Хаацянь 1  
73   Лю Хаацянь 6  
67   Ліам Хайфілд 4  
  73   Лю Хаацянь 6
  48   Фергал О'Браен 5  
17   Стывен Магуайр 5
48   Фергал О'Браен 6  
  1   Марк Сэлбі 6  
  9   Марк Уільямс 2  
41   Марк Дэвіс 4  
24   Майкл Холт 6  
  24   Майкл Холт 1
  9   Марк Уільямс 6  
56   Цепчая Ун-Ну 1
9   Марк Уільямс 6  
  9   Марк Уільямс 6
  8   Марк Ален 5  
40   Курт Мэфлін 5  
25   Янь Бінтаа 6  
  25   Янь Бінтаа 4
  8   Марк Ален 6  
57   Напон Саенхам 1
8   Марк Ален 6  
1   Марк Сэлбі 10  
13   Кайрэн Уілсан 8  
5   Джон Хігінс 6  
90   Мартын О'Донэл 2  
  5   Джон Хігінс 2  
  37   Джэк Лісоўскі 6  
28   Энтані Хэмілтан 1
37   Джэк Лісоўскі 6  
  37   Джэк Лісоўскі 6  
  53   Гэры Уілсан 2  
12   Алістэр Картэр 4  
53   Гэры Уілсан 6  
  53   Гэры Уілсан 6
  21   Джо Пэры 4  
21   Джо Пэры 6
117   Крыс Тотэн 0  
  37   Джэк Лісоўскі 5
  13   Кайрэн Уілсан 6  
45   Пітэр Эбдан 5  
20   Марк Кінг 6  
  20   Марк Кінг 4
  13   Кайрэн Уілсан 6  
52   Эндру Хігінсан 3
13   Кайрэн Уілсан 6  
  13   Кайрэн Уілсан 6
  4   Дзін Цзюньхуэй 5  
36   Джымі Робертсан 5  
29   Сяа Гадун 6  
  29   Сяа Гадун 2
  4   Дзін Цзюньхуэй 6  
88   Крэйг Стэдмэн 4
4   Дзін Цзюньхуэй 6  
1   Марк Сэлбі 11
7   Бары Хокінс 3
84   Джэк Джонс 6  
122   Найджэл Бонд 5  
  84   Джэк Джонс 2  
  30   Чжоу Юэлун 6  
30   Чжоу Юэлун 6
103   Чэнь Чжэ 2  
  30   Чжоу Юэлун 1  
  14   Ніл Робертсан 6  
14   Ніл Робертсан 6  
51   Робі Уільямс 3  
  14   Ніл Робертсан 6
  79   Сэм Крэйгі 5  
19   Мартын Гоўлд 4
79   Сэм Крэйгі 6  
  14   Ніл Робертсан 6  
  11   Сцюарт Бінэм 0  
124   Хамза Акбар 0  
22   Рыкі Уолдэн 6  
  22   Рыкі Уолдэн 5
  11   Сцюарт Бінэм 6  
54   Мэцью Стывенс 5
11   Сцюарт Бінэм 6  
  11   Сцюарт Бінэм 6
  27   Грэм Дот 2  
38   Марк Джойс 2  
27   Грэм Дот 6  
  27   Грэм Дот 6
  59   Крыс Уэйклін 3  
59   Крыс Уэйклін 6
6   Шон Мёрфі 0  
14   Ніл Робертсан 6
7   Бары Хокінс 10  
7   Бары Хокінс 6  
58   Сэм Бэйрд 3  
  7   Бары Хокінс 6  
  26   Майкл Уайт 1  
26   Майкл Уайт 6
116   Пол Дэвісан 5  
  7   Бары Хокінс 6  
  55   Цаа Юйпэн 5  
10   Лука Брэсэль 4  
55   Цаа Юйпэн 6  
  55   Цаа Юйпэн 6
  23   Дэвід Гілберт 2  
23   Дэвід Гілберт 6
42   Майк Дан 3  
  7   Бары Хокінс 6
  34   Том Форд 5  
112   Дуэйн Джонс 6  
18   Лян Вэньбо 5  
  112   Дуэйн Джонс 5
  УК   Ло Хунхаа 6  
УК   Ло Хунхаа 6
15   Энтані Мак-Гіл 4  
  УК   Ло Хунхаа 2
  34   Том Форд 6  
34   Том Форд 6  
104   Юань Сыцзюнь 2  
  34   Том Форд 6
  71   Эліат Слесар 4  
71   Эліат Слесар 6
2   Роні О'Саліван 2  

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры
Катэгорыя·Снукерныя турніры ў Кітаі
Катэгорыя·2018 год у снукеры
Катэгорыя·2018 год у Пекіне
Катэгорыя·Снукерны сезон 2017/2018
Катэгорыя·Спорт у Кітаі ў 2018 годзе