wd wp Пошук:

Requiem for my friend

«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябру) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання[7][8]. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.

Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора, якую наведалі каля трох тысяч слухачоў[9]. .mw-parser-output .ts-Пераход img{margin-left:.285714em}Перайсці да раздзела «Канцэрты»

Альбом быў выпушчаны лэйблам «Erato Disques» адначасова з канцэртнай прэм’ерай у кастрычніку 1998 года[7][10]. Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка атрымаў статус залатога[11], а 4 лістапада — плацінавага дыска[12]. Пазней, у 2011 годзе твор быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Poland»[13][14]. Агульная колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч[15]. Перайсці да раздзела «Выпуск альбома»

Музычныя кампазіцыі з «Рэквіема па маім сябру» неаднаразова выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў кіно. Сярод найбольш вядомых выкарыстанняў: «Дрэва жыцця» Тэрэнса Маліка, «Вялікая прыгажосць» Паала Сарэнціна, тэлесерыял «Карона». Перайсці да раздзела «Выкарыстанне музыкі»

Спіс кампазіцый

«Рэквіем па маім сябру» складаецца з 18 музычных кампазіцый, выстраеных у своеасаблівую структуру. На першым структурным узроўні твор разбіты на дзве часткі — «Рэквіем» і «Жыццё» — па 9 кампазіцый у кожнай частцы[8]. Другая частка ў сваю чаргу разбіта яшчэ на чатыры падчасткі — «Пачатак», «Лёс», «Апакаліпсіс» і «Пастскрыптум». Адна з музычных кампазіцый — «Lacrimosa» — паўтараецца ў творы двойчы ў розных варыяцыях. Яна з’яўляецца перадапошняй музычнай тэмай у кожнай з двух частак «Рэквіема па маім сябру» і служыць аб’яднаўчым і кульмінацыйным элементам твора.

Частка 1. Рэквіем

Назва Працягласць
1. «Officium» 03:46
2. «Kyrie Eleison» 06:12
3. «Dies Irae» 04:51
4. «Offertorium» 03:19
5. «Sanctus» 02:51
6. «Agnus Dei» 01:49
7. «Lux Aeterna» 01:56
8. «Lacrimosa» 03:24
9. «Epitaphium» 03:03

Частка 2. Жыццё

The Beginning
НазваПа-беларуску Працягласць
10. «Meeting» (польск.: Spotkanie)па-беларуску: «Сустрэча» 05:18
11. «Discovering the World» (польск.: Odkrywanie świata)па-беларуску: «Адкрыццё свету» 02:50
12. «Love» (польск.: Miłość)па-беларуску: «Любоў» 02:24
Destiny
НазваПа-беларуску Працягласць
13. «Kai Kairos» (польск.: Jest Czas)па-беларуску: «Ёсць час» 09:43
Apocalypse
НазваПа-беларуску Працягласць
14. «Ascende Huc» (польск.: Wstąp tutaj)па-беларуску: «Узыдзі сюды» 02:18
15. «Veni Et Vidi» (польск.: Przyszedłem i ujrzałem)па-беларуску: «Прыйшоў і ўбачыў» 02:45
16. «Qui Erat Et Qui Est» (польск.: Który był, który jest)па-беларуску: «Які быў і які ёсць» 04:26
17. «Lacrimosa – Day Of Tears» (польск.: Lacrimosa — Czas Płaczu)па-беларуску: «Lacrimosa — Дзень плачу» 04:03
Postscriptum
НазваПа-беларуску Працягласць
18. «Prayer» (польск.: Modlitwa)па-беларуску: «Малітва» 03:16

Выканаўцы

 Выканаўца   Роля ў выкананні 
Частка 1.Рэквіем
Эльжбета Таварніцкасапрана
Дарыюш Парадоўскі[pl]контртэнар I
Пётр Лыкоўскіконтртэнар II
Пётр Кусевіч[pl]тэнар
Гжэгаж Зыховічбас
Марыюш Колухдадатковы тэнар
Марэк Мось[pl]першая скрыпка
Аркадыюш Кубіцадругая скрыпка
Лукаш Сырніцкіальт
Пётр Яносіквіяланчэль
Багуслаў Пстраськантрабас
Ян Шыпоўскіарган
Ян Пілх[pl]барабаншчык
Роман Рэваковіч[pl]дырыжор
 Выканаўца   Роля ў выкананні 
Частка 2.Жыццё
Яцак Каспшык[pl]дырыжор
Sinfonia Varsovia[pl]аркестр
Варшаўскі камерны хор
пад кіраўніцтвам Рышарда Зімака
хор
Эльжбета Таварніцкасапрана
Дарота Слензак[pl]голас сола
Пётр Лыкоўскіконтртэнар
Яцак Асташэўскіфлейта
Лешак Можджарфартэпіяна
Ежы Глуўчэўскіальт-саксафон








Стварэнне

Перадгісторыя і стварэнне твора

Рэжысёр Кшыштаф Кеслёўскі (злева), сцэнарыст Кшыштаф Пясевіч (пасярэдзіне), кампазітар Збігнеў Прайснер (справа). У пачатку 1980-х гадоў Прайснер пазнаёміўся з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Гэтае знаёмства значна паўплывала на далейшы лёс кампазітара, які з тых пор пісаў музыку да кожнага фільма рэжысёра. Шчыльнае супрацоўніцтва Кеслёўскага і Прайснера, а таксама сцэнарыста Кшыштафа Пясевіча аказалася надзвычай плённым: у перыяд з 1985 па 1994 год на экраны выйшла 17 фільмаў, над кожным з якіх яны працавалі сумесна[16]. У маі 1994 года, пасля прэм’еры карціны «Тры колеры: Чырвоны», Кеслёўскі заявіў, што заканчвае сваю кар’еру ў кіно.

Тым не менш, у рэжысёра і яго калег існавала шмат іншых нерэалізаваных ідэй. Адной з іх было стварэнне нечага накшталт тэатралізаванага канцэрта. Музыку мусіў напісаць Прайснер, за сцэнарый павінен быў адказваць Пясевіч, Кеслёўскі збіраўся заняцца рэжысурай праекта. Пазней, у інтэрв’ю рэжысёру Эдаарда Понці[en], Прайснер так апісваў іх задуму:

" Калі Кеслёўскі быў яшчэ жывы, мы мелі ідэю зрабіць мноства канцэртаў, ведаеце, нешта асаблівае, на падабенства містэрыі, нешта паміж класічнай музыкай, операй і рок-канцэртам. Яго ідэя заключалася ў тым, каб крыху відазмяніць класічны канцэрт у філарманічным тэатры: даць больш прасторы, больш тэатральнасці, можа, больш жыцця, чым у звычайным тэатры, чым у оперы. І першы праект планаваўся ў Акропалі — назва канцэрта была «Жыццё»[17]. "

Аднак планы творцаў не здзейсніліся. 13 сакавіка 1996 года пасля сардэчнага прыступу, падчас аперацыі на сэрцы памёр Кшыштаф Кеслёўскі. Акрамя прафесійных адносін, Прайснера і Кеслёўскага звязвала блізкае сяброўства, і смерць апошняга стала для кампазітара моцным ударам. Адразу пасля смерці сябра Прайснер за тры ночы напісаў рэквіем у яго памяць[17]. Гэты рэквіем стаў першай часткай будучага твору. Пазней кампазітар напісаў другую частку — «Жыццё» — трымаючы ў розуме тую ідэю, якую яны задумвалі ўтрох з Пясевічам і Кеслёўскім.

Выбар тэкстаў

Пры напісанні твору Прайснер выкарыстоўваў тэксты на лацінскай, грэчаскай і польскай мовах[5].

Першая частка пабудавана на тэкстах лацінскай памінальнай імшы[en] (лац.: Missa pro defunctis)[18]. Тэксты кампазіцый №2, №5 і №6 адпавядаюць аднайменным часткам звычайнай каталіцкай імшы — «Kyrie Eleison[en]», «Sanctus[en]», «Agnus Dei[en]»; адзінае адрозненне — у тэксце «Agnus Dei» прысутнічаюць змены, характэрныя для памінальнай імшы. Астатнія кампазіцыі з’яўляюцца ўласцівымі менавіта для рэквіемаў. Тэкст кампазіцыі №1 «Officium» узыходзіць да апакрыфічнай 4-й кнігі Ездры і кнігі Псалтыр (4 Езд 2:34—35; Пс 65:1—2). Кампазіцыя №4 адпавядае аферторыю класічнага рэквіема, які звычайна складаецца з дзвюх частак: «Domine Jesu Christe» («Пане Езу Хрыстэ») і «Hostias» («Ахвяра»); у сваім творы Прайснер выкарыстаў тэкст толькі другой часткі. Кампазіцыя №7 тэкстуальна адпавядае «Lux aeterna[nl]» класічнага рэквіема; у творы Прайснера яна выконваецца на польскай мове. Тэксты кампазіцый №3 і №8 узяты з каталіцкай секвенцыі «Dies irae[en]» (каля XIII ст.), якая складаецца з 19 стансаў. Для кампазіцыі «Dies Irae» Прайснер выбраў 8-ю, 12-ю і 1-ю стансы секвенцыі, у кампазіцыі «Lacrimosa» на музыку пакладзены 18-я і 19-я стансы. Завяршальная кампазіцыя «Epitaphium» чыста інструментальная.

У другой частцы на музыку пакладзены тэксты з розных кніг Бібліі. У кампазіцыі «Kai Kairos» гэта ўрывак з кнігі Эклезіяст (Экл 3:1—8); яшчэ ў дзвюх — урыўкі з кнігі Апакаліпсіс: «Ascende Huc» — Ап 4:1, «Veni Et Vidi» — Ап 6:7—8.

Запіс альбома

Запіс альбома адбываўся ў канцы 1997 — пачатку 1998 года[5]. Частка «Рэквіем» запісвалася ў Варшаўскай катэдры і ў Касцёле Эмаўс у Кракаве[pl] ў снежні 1997 года. Запіс часткі «Жыццё» адбываўся ў снежні 1997 года і ў лютым 1998 года ў Касцёле Эмаўс у Кракаве. Акрамя таго, «Жыццё» часткова запісвалася на студыі «Studio S2/S4» у Варшаве.

Выхад

Канцэрты

Сусветная прэм’ера «Рэквіема па маім сябру» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. Твор выконвалі музыканты, задзейнічаныя пры запісе альбома. Іграў аркестр «Sinfonia Varsovia[pl]», дырыжыраваў Яцак Каспшык[pl], спяваў Варшаўскі камерны хор, сярод салістаў былі Эльжбета Таварніцка, Дарыюш Парадоўскі[pl], Пётр Лыкоўскі і іншыя. Для салісткі Дароты Слензак[pl] канцэрт стаў дэбютам на вялікай сцэне[19]. Над пастаноўкай канцэрта працавалі прафесіяналы з розных краін Еўропы: рэжысёрам выступіў італьянец Эдаарда Понці[en] (сын Сафі Ларэн), сцэнаграфіяй займаўся паляк Анджэй Кройц Маеўскі[pl], за гук адказвалі адмыслоўцы з Англіі, за святло — спецыялісты з Нідэрландаў[19]. Эдаарда Понці, які працаваў над стварэннем канцэпцыі сцэнічнай версіі «Рэквіема…», апісаў сваю задуму наступным чынам:

" Рэквіем — гэта цырымонія як для Жывых, так і для Мёртвых. Відовішча мусіла стаць дыялогам між тымі, хто пакінуў гэты свет, і тымі, хто застаўся тут. Я жадаў, каб яно было простым, чалавечым, непасрэдным, натхнёным цэльнасцю і чысцінёю рэквіема. Мне хацелася атмасферы святла і ценю, але таксама мужнасці і надзеі[8]. "
Прэм’ерны канцэрт адбыўся пры падтрымцы польскай кампаніі сотавай сувязі «*[Plus GSM](/Plus_(мабільная_сетка) "Plus (мабільная сетка)")[[pl]](https://pl.wikipedia.org/wiki/Plus%20(sieć%20telefonii%20komórkowej) "pl:Plus (sieć telefonii komórkowej)")*»[[13]](/Requiem_for_my_friend#cite_note-Preisner.com,_Requiem_for_my_friend-13)[[19]](/Requiem_for_my_friend#cite_note-Wprost-19).

Першым жывым выкананнем «Рэквіема…» за мяжой Польшчы стала брытанская прэм’ера твору, якая адбылася 19 сакавіка 1999 года ў Royal Festival Hall[en] у Лондане[13][8][20]. У выкананні твору прымалі ўдзел Фестывальны хор Солсберы з 40 удзельнікаў, Канцэртны аркестр BBC[en] з 60 выканаўцаў, а таксама салісты, якія ўдзельнічалі ў запісе арыгінальнага альбома — сапрана Эльжбета Таварніцка, мужчынскае сапрана Дарыюш Парадоўскі[pl], контртэнар Пётр Лыкоўскі, тэнар Пётр Кусевіч[pl], бас Гжэгаж Зыховіч, а таксама вакалістка Дарота Слензак[pl][13][8][9]. Аркестр быў узбагачаны венгерскімі цымбаламі, трыма гонгамі і вялікім царкоўным арганам[9]. Сярод інструменталістаў саліравалі саксафаніст Ежы Глуўчэўскі і флейтыст Яцак Асташэўскі[9]. Канцэрт сабраў каля трох тысяч слухачоў[9]. Аглядальнікі з інтэрнэт-рэсурса «Movie Music UK» наступным чынам апісалі свае ўражанні ад канцэрту:

" Сама зала была масіўнай, і акустыка ў ёй сапраўды ўражвала. Музыка Прайснера, якая ўключае ў сябе мноства паўз і працяглых момантаў цішыні — фірменны стыль, які ён выпрацаваў на працягу шматлікіх гадоў, — гучала асабліва ўражліва, з раптоўнымі прыпынкамі, якія прымушаюць ноты затрымлівацца ў паветры, нібыта назаўжды. Яшчэ адным выдатным штрыхом было выкарыстанне рознакаляровага асвятлення падчас канцэрта. Па меры таго, як выступ працягваўся, аркестр пастаянна акунаўся ў адценні цёмна-фіялетавага, акіянічна-сіняга і неверагоднага спалучэння чырвонага і жоўтага, якія нейкім дзіўным чынам, здавалася, выяўлялі некаторыя ўнутраныя сэнсы музыкі і дадавалі аб’ёмнасці ўражанню ў цэлым[9]. "

27 сакавіка 2002 года першая частка асобна была выканана салістамі з Інстытута духоўнай музыкі Ліёна ў Базіліцы Сен-Мартэн[en] у Ліёне[13].

Восенню 2004 года тры выканнанні адбыліся ў Скандынавіі. Аркестр і хор Мальмеўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам дырыжора Даніэля Хансана[sv] пры ўдзеле салісткі Эліяны Прэторыян прадставілі прэм’еры ў Швецыі і Даніі. 5 лістапада 2004 года «Рэквіем…» быў выкананы ў Царкве святога Паўла ў Мальмведэне; 6 лістапада 2004 года — у Царкве Густава Адольфа[en] ў Хельсінгбаргу; 7 лістапада 2004 года — у Царкве Фрэдэрыка у Капенгагене[13].

23 кастрычніка 2005 года «Рэквіем…» быў прадстаўлены на Кінафестывалі ў Хайфе[en]. Твор выконваўся Хайфскім сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора Оры Лешмана[he][13]. Нідэрландская прэм’ера адбылася 31 кастрычніка 2005 года ў царкве Вестэркерк[en] у Амстэрдаме. Дадатковы канцэрт у Амстэрдаме адбыўся на наступны дзень, 1 лістапада 2005 года, у канцэртнай зале Кансертгебау. Абодва амстэрдамскія канцэрты былі выкананы польскім філарманічным аркестрам «Sinfonia Baltica[pl]» са Слупску і камерным ансамблем «Camerata Silesia[pl]» з Катавіц пад кіраўніцтвам дырыжора Багдана Ярмаловіча. У канцэртах узялі ўдзел польскія салісты з арыгінальнага альбома[13].

28 лістапада 2021 года «Рэквіем…» быў прадстаўлены на закрыцці 24-га Міжнароднага фестывалю сучаснага мастацтва ў Леон-дэ-лос-Альдама, Мексіка. Сярод выканаўцаў, якія ўзялі ўдзел у канцэрце, былі сапрана Эдыта Кшэмень[pl] і скрыпач Збігнеў Палета[pl][21][22].

Выпуск альбома

У выглядзе альбома «Рэквіем па маім сябру» быў выпушчаны ў кастрычніку 1998 года лэйблам «Erato Disques[en]» («Warner Classics»)[7][10]. Адметна, што творам польскага кампазітара, перш за ўсё вядомага музыкай для кіно, зацікавіўся лэйбл, які спецыялізуецца на класіцы. Крысціян Холвіг, прадстаўнік «Erato Disques», адзначыў: «Мы ўзяліся супрацоўнічаць з ім, бо лічым, што праца Прайснера закранае класічную сферу больш, чым праца любога іншага кінакампазітара»[8].

Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка «Саюз вытворцаў аўдыя-відэа[pl]» прысудзіў альбому статус залатога дыска[11], а 4 лістапада — плацінавага дыска[12]. 4 красавіка 2011 года альбом быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Music Poland»[13][14][23]. У першы тыдзень пасля выпуску перавыданне альбома заняло ў Польшчы 36 месца па продажы[24]. Агулам колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч[15].

Крытыка

На сайце часопіса «BBC Music Magazine[en]» Нікалас Уільямс дае станоўчую ацэнку твору, сцвярджаючы яго перавагу над іншымі сучаснымі рэквіемамі[25]. У аглядзе для сайта «Gramophone» «Рэквіем па маім сябру» названы «бескампраміснай і ў той жа час даступнай працай»[18]. Аглядальнік з «El País[en]» адзначае, што «першы некінематаграфічны твор Прайснера атрымаўся змрочным і глыбока меланхалічным, але ў другой яго частцы пад назвай „Жыццё“ нясмела ўсплывае прымірэнне з жорсткім светам»[26]. Інтэрнэт-рэсурс «Сlassic FM» акцэнтуе ўвагу на нетыповым наборы інструментаў, якія выкарыстоўвае ў сваім творы Прайснер. Тым не менш, гэта ставіцца твору ў заслугу: «Выбар інструментаў Прайснерам, безумоўна, дзіўны. Побач з аркестрам з шасцідзесяці музыкантаў ёсць саксафон, арган і пару контртэнараў, але эфект такі, што прабірае да мурашак»[27]. Хвалебных водгукаў удастоілася салістка Эльжбета Таварніцка[3].

Ацэньваючы твор у цэлым, многія крытыкі засяроджваюць увагу на перавагах адной часткі над іншай. Так, рэцэнзент сайта «Gramophone» сярод двух частак твору аддае перавагу першай, сцвярджаючы, што ў ёй «адносна абмежаваныя рэсурсы выкарыстоўваюцца вельмі эфектна». Другую частку аглядальнік ацэньвае ніжэй, бо ў ёй менш цэльнасці і самабытнага музычнага матэрыялу. Паводле яго меркавання, падобная да сімфанічнай кінамузыкі, гэтая частка магла б добра працаваць у кантэксце, але не ўспрымаецца як канцэртная[18]. У рэцэнзіі на сайце «Filmtracks[en]» перавага наадварот аддаецца другой частцы. Аглядальнік сцвярджае, што эмацыйнае ўздзеянне часткі «Рэквіем» не так ярка выражана, як у частцы «Жыццё». Ён адзначае, што «ад вельмі доўгіх паслядоўнасцяў амаль поўнай цішыні і ўрачыстага сольнага аргана можа быць складана атрымоўваць задавальненне, калі гэта не жывое выкананне»[3].

У аглядзе для газеты «The Times» выказвалася сумненне наконт вялікай колькасці малых тэрцый[en], якія яднаюць дзве часткі твора[8]. Тэс Джэймс, аглядальніца з Таварыства тэорыі музыкі[en], адзначыла шэраг больш спецыфічных асаблівасцяў, сярод якіх сола на альт-саксафоне на мяжы двух частак[8].

Шырокае прызнанне атрымаў вакал Эльжбеты Таварніцкай. Па меркаванні крытыкаў, яе выкананне кампазіцыі «Lacrimosa» у абедзвюх частках твора сведчыць пра вакальны дыяпазон у сем або нават васем актаў[8].

Альбом атрымаў станоўчыя рэйтынгі на шэрагу музычных інтэрнэт-рэсурсаў: «Best Ever Albums» — 78/100[2], «Filmtracks[en]» — 3/5[3], «Rate Your Music[en]» — 3,79/5[5], «SensCritique[fr]» — 8,4/10[6].

Музычныя асаблівасці

Першая частка («Рэквіем») напісана для малога мужчынскага хора, аргана, струннага квінтэта і ўдарных[18][8]. Яна вызначаецца характэрнымі для Прайснера асаблівасцямі: доўгімі рэверберацыямі і экспрэсіўным вібрата[8]. Як у першай, так і ў другой частцы дамініруючую ролю адыгрывае сольная партыя сапрана, выкананая польскай вакалісткай Эльжбетай Таварніцкай. У другой частцы («Жыццё») твор узбагачаецца поўным хорам і аркестрам з 60 выканаўцаў, у які таксама ўваходзяць саксафон і блок-флейта[8].

Выкарыстанне музыкі

Уключэнні ў альбомы Прайснера

Асобныя кампазіцыі «Рэквіема…» сталі неад’емнай часткай канцэртных праграм Прайснера, а таксама ўваходзілі ў канцэртныя і кампіляцыйныя альбомы кампазітара.

Год Альбом Кампазіцыі Сп.
2003 «Kieślowski» «Lacrimosa — Day Of Tears» [28]
2010 «Preisner’s Voices» «Offertorium», «Sanctus», «Agnus Dei», «Lux Aeterna», «Lacrimosa», «Kai Kairos», «Lacrimosa - Day Of Tears» [29]
2014 «The Four Colors of Łódź» «Discovering The World», «Lacrimosa» [30]

Уключэнні ў іншыя альбомы

Пачынаючы з самаго году выпуску альбома, асобныя яго трэкі перыядычна траплялі ў разнастайныя альбомы-кампіляцыі. Акрамя таго, бывалі выпадкі, калі кампазіцыі «Рэквіема…» выконваліся і запісваліся нанава адмыслова для пэўнага альбома. Так, у 2000 годзе карэйская оперная спявачка Сумі Ё[en] выканала кампазіцыю «Lacrimosa» для свайго сольнага альбома «Prayers»[27][31].

Год Альбом Кампазіцыі Сп.
1998 Various — «Classic CD — Issue 105 — Music From The Heavens» «Lacrimosa» [32]
1999 Various — «High Fidelity Reference — CD No. 39» «Lacrimosa, Days of Tears (I)», «Love», «Veni Et Vidi», «Discovering The World», «Lacrimosa, Days Of Tears (II)» [33]
2000 Various — «Aangenaam Klassiek, Editie 2000» «Meeting» [34]
2000 Sumi Jo[en] — «Prayers» «Lacrimosa» [31]
2004 Various — «Classic FM Hall of Fame — The Great Composers» «Lacrimosa» [35]
2005 Various — «Choral Expressions: A music sampler from G.Schirmer/AMP & the Music Sales Group» Part Two: Life [excerpt] [36]
2012 Kreng[en] — «Secret Thirteen Mix 038» «The Beginning» [37]
2012 Hanan Townshend[en] — «Various» «Lacrimosa» [38]
2014 Henry Saiz[en] — «El Laberinto De Henry Saiz. Cap.9 “La Muerte”» «Meeting» [39]
2015 Antonymes — «The Space Between Seconds» «Kyrie Eleison» [40]
Various — «Voices» «Veni Et Vidi», «Lacrimosa» [41]

Выкарыстанне ў кіно

Музычныя кампазіцыі з «Рэквіема па маім сябру» неаднаразова выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў кіно. У 2011 годзе адна з найбольш вядомых мелодый «Рэквіема…» — «Lacrimosa» — была выкарыстана ў фільме Тэрэнса Маліка «Дрэва жыцця». Фільм удастоіўся Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю і набыў шырокую вядомасць. Двума гадамі пазней, у 2013 годзе Паала Сарэнціна выкарыстаў кампазіцыю «Dies Irae» у сваім фільме «Вялікая прыгажосць». Наконт гэтых двух кінастужак Прайснер адзначыў: «Я бачыў гэтыя фільмы і задаволены тым, як рэжысёры выкарысталі маю музыку. Найбольш захапляе тое, што зрабіў Тэрэнс Малік у „Дрэве жыцця“ — „Lacrimosa“ гучыць так, быццам была адмыслова напісана для гэтага фільма»[42].

У верасні 2011 года ў онлайн-часопісе «Guernica[en]» быў апублікаваны артыкул, дзе аглядалася музычнае суправаджэнне фільма «Дрэва жыцця». Аўтар артыкула адзначыў, што пры ўсёй шырыні ахопу заходнееўрапейскай музыкі ў карціне, вядучым музычным творам фільма з’яўляецца «Lacrimosa» Прайснера[43].

Год Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Выкарыстаная кампазіцыя Сп.
2004 «Мой мужчына» (кароткаметражны фільм) фр.: Mon homme Стэфані Тчоў-Ката[fr] «Love» [44]
2005 «Дочкі Гары[sv]» шведск.: Harrys döttrar Рычард Хоберт[en] [45]
2009 «Упэўненасць» (дакументальны фільм) англ.: Certainty Давід Хаўка «Prayer» [46]
2011 «Дрэва жыцця» англ.: The Tree of Life Тэрэнс Малік «Lacrimosa 2» [47]
2013 «Вялікая прыгажосць» італ.: La grande bellezza Паала Сарэнціна «Dies Irae» [48]
2017 «Карона» (тэлесерыял) англ.: The Crown Пітэр Морган[en] «Dies Irae» [49]
2018 «Србенка[d]» (дакументальны фільм) харв.: Srbenka Нябойша Сліепчэвіч «Lacrimosa — Day of Tears» [50]

Зноскі

  1. Preisner: Requiem for my friend — Jacek Kaspszyk, Sinfonia Varsovia(англ.) . Сайт «AllMusic». Праверана 25 ліпеня 2019.
  2. 1 2 Requiem Dla Mojego Przyjaciela (Album) by Zbigniew Preisner(англ.) . Сайт «Best Ever Albums». Праверана 30 лістапада 2021.
  3. 1 2 3 4 Zbigniew Preisner: Requiem for my Friend(англ.) . Сайт «Filmtracks.com[en]» (11 сакавіка 1999). Праверана 15 лютага 2020.
  4. // Machina[en]. — Listopad 1998. — № 11 (32). — P. 105.
  5. 1 2 3 4 Requiem dla mojego przyjaciela(англ.) . Сайт «Rate Your Music[en]». Праверана 1 снежня 2021.
  6. 1 2 Requiem Dla Mojego Przyjaciela(фр.) . Сайт «SensCritique[fr]». Праверана 30 лістапада 2021.
  7. 1 2 3 Biography(англ.) . Сайт Збігнева Прайснера. Праверана 1 снежня 2021.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend(англ.)  // Society for Music Theory[en]. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.
  9. 1 2 3 4 5 6 Jonathan Broxton, James Southall.. Zbigniew Preisner: Requiem For My Friend, 1999(англ.) . Сайт «Movie Music UK». Праверана 6 снежня 2021.
  10. 1 2 Zbigniew Preisner (нявызн.). Сайт «Warner Classics & Erato». Праверана 15 жніўня 2019.
  11. 1 2 Złote płyty CD — Archiwum(польск.) . Związek Producentów Audio-Video. Праверана 19 жніўня 2019.
  12. 1 2 Platynowe płyty CD — Archiwum(польск.) . Związek Producentów Audio-Video. Праверана 19 жніўня 2019.
  13. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Albums: Requiem for my friend(англ.) . Сайт Збігнева Прайснера. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2019. Праверана 23 ліпеня 2019.
  14. 1 2 Zbigniew Preisner — Requiem For My Friend(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 9 жніўня 2019.
  15. 1 2 Zbigniew Preisner — Short Biography(англ.)  (недаступная спасылка). Сайт «Music Sales Classical». Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2019. Праверана 19 жніўня 2019.
  16. Інтэрв’ю з кампазітарам Збігневам Прайснерам. «Double Life of Veronique», Criterion Collection DVD, 2006. Тэкст паводле: http://cinema-translations.blogspot.com.by/2011/06/zbigniew-preisner-working-with.html Архівавана 11 жніўня 2017.
  17. 1 2 Edoardo Ponti.. Edoardo Ponti’s interview with Zbigniew Preisner(англ.) . Сайт «Musicolog.com». Праверана 23 ліпеня 2019.
  18. 1 2 3 4 Preisner Requiem(англ.) . Сайт «Gramophone.co.uk». Праверана 1 снежня 2021.
  19. 1 2 3 Wiesław Kot.. Kompozytor multimedialny(польск.) . Сайт часопіса «Wprost[pl]» (27 верасня 1998). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 23 лютага 2022.
  20. Nick Kimberley.. Film: Requiem for my friend the director(англ.) . Сайт газеты «The Independent» (18 сакавіка 1999). Праверана 30 лістапада 2021.
  21. Requiem for My Friend - Concert(англ.) . Сайт Збігнева Прайснера. Праверана 30 лістапада 2021.
  22. Zbigniew Preisner en Concierto en León – Requiem para mi amigo – Teatro Manuel Doblado – Domingo 28 de Noviembre – 18:00 hrs.(ісп.) . Сайт «LeonGuanajuato.com». Праверана 30 лістапада 2021.
  23. Zbigniew Preisner — Requiem dla mojego przyjaciela(польск.) . Oficjalna lista sprzedaży. Праверана 19 жніўня 2019.
  24. Oficjalna lista sprzedaży: sprzedaż w okresie 04.04.2011 — 10.04.2011(польск.) . Oficjalna lista sprzedaży (18 красавіка 2011). Праверана 19 жніўня 2019.
  25. Nicholas Williams.. Preisner: Requiem for my Friend(англ.) . Сайт «Сlassical-music.com» (20 студзеня 2012). Праверана 15 лютага 2020.
  26. Fernando Neira.. Réquiem para el amigo Kieslowski(ісп.) . Сайт газеты «El País[en]» (7 лістапада 1998). Праверана 30 лістапада 2021.
  27. 1 2 Zbigniew Preisner: Requiem for My Friend(англ.) . Сайт «Сlassic FM». Праверана 21 чэрвеня 2020.
  28. Zbigniew Preisner – Kieślowski(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 5 снежня 2021.
  29. Zbigniew Preisner – Preisner’s Voices(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 5 снежня 2021.
  30. Zbigniew Preisner – The Four Colors Of Łódź(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 5 снежня 2021.
  31. 1 2 Sumi Jo, James Conlon, Gürzenich-Orchester Kölner Philharmoniker – Prayers(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  32. Various – Classic CD - Issue 105 - Music From The Heavens(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  33. Various – High Fidelity Reference CD No. 39(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  34. Various – Aangenaam… Klassiek - Editie 2000(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  35. Various – Classic FM Hall Of Fame - The Great Composers(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  36. Various – Choral Expressions: A Music Sampler from G.Schirmer / AMP & The Music Sales Group(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  37. Kreng – Secret Thirteen Mix 038(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  38. Hanan Townshend – Various(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 10 сакавіка 2022.
  39. Henry Saiz – El Laberinto (Cap.9 “La Muerte”)(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  40. Antonymes – The Space Between Seconds(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  41. Various – Voices(англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
  42. Contemporary Film Music, 2017, с. 62
  43. Sam Kerbel.. The Tree of Lacrimosa(англ.) . Сайт «Guernica» (19 верасня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2020.
  44. Mon homme (2004) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  45. Harrys döttrar (2005) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  46. Certainty (2009) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  47. The Tree of Life (2011) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  48. The Great Beauty (2013) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  49. «The Crown» Matrimonium (TV Episode 2017) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
  50. Srbenka (2018) — Soundtracks — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Альбомы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Альбомы 1998 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэквіемы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Добрыя артыкулы пра музыку
Катэгорыя·Альбомы Збігнева Прайснера
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кшыштаф Кеслёўскі